Міру табе, Беларусь!

Культура Точка зрения

 

На календары – другая палова жніўня. Час збіраць ураджай, рыхтавацца да першага верасня, насалоджвацца апошнімі днямі летняга адпачынку… Але ж хіба гэта зараз па-сапраўднаму турбуе беларусаў?! Хіба гэта галоўная тэма, якую абмяркоўваюць людзі на аўтобусных прыпынках, у крамах, на рынках і нават ля храмаў?..

За адзін тыдзень наша краіна пераўтварылася ў арэну мітынгаў і пратэстаў. Беларусаў захліснула хваля нянавісці, болю і адчаю. А яшчэ — разгубленасці. Той, хто не пайшоў на плошчы, “гугліць” навіны ў інтэрнэце і мэсэнджарах… Беларусы падзяліліся на тых, хто “за”, і на тых, хто “супраць”, і зараз мераюцца, каго больш. Адныя патрабуюць пераменаў, другія заклікаюць падумаць пра заўтрашні дзень і не адыходзіць ад станка – эканамічныя наступствы могуць быць незваротнымі.

Людзі шукаюць праўду, сябры спрачаюцца і разыходзяцца ледзь не ворагамі. У той жа час незнаёмыя жыхары краіны аб’ядноўваюцца ў ланцугі салідарнасці – жанчыны, і не толькі яны, выходзяць на вуліцы населеных пунктаў у знак пратэсту супраць сілавых метадаў, якія ў апошні тыдзень прымянялі прадстаўнікі праваахоўных органаў. Скіраваныя ў адрас зусім не мірных правакатараў, яны не спыніліся ні перад падлеткамі, ні перад жанчынамі, ні перад пажылымі – дзесьці выпадковымі гараджанамі, якія апынуліся не ў той час не ў тым месцы. Скалыхнулі грамадскаць кадры жортскасці, з якой амапаўцы абыходзіліся з затрыманымі, а таксама нечалавечыя ўмовы зняволення. Нават калі яны тры разы вінаватыя, ёсць суд, які павінен гэта ўстанаўліваць…

Закон, а яшчэ дакладней, час усё расставіць па сваіх месцах. Далёкае бачыцца на адлегласці.

Не выключана, што хтосьці прама з канапы, седзячы па другі бок дзяржаўнай мяжы, падлівае алею ў агонь. Хто ведае, у якіх мэтах яны хочуць скарыстаць сітуацыю, калі мы, мірныя беларусы, ідзем брат на брата, калі мы гатовы біцца зуб за зуб, вока за вока, быццам у сярэднявеччы. Паролі, яўкі, адрасы – сёння ўсё можна знайсці ў інтэрнэце, асабліва ў нашым невялікім горадзе, дзе, лічы, кожны ведае адзін аднаго ў твар. І што далей? Хіба мала наша краіна зведала крыві і болю? Хіба самасуд – вырашэнне сітуацыі?

Сапраўды, прыйшоў час спыніцца, ацаніць сітуацыю і сесці за стол перамоў. Мы ўсе хочам аднаго – жыць у міры, гадаваць дзяцей, давяраць адзін аднаму, быць упэўненымі, што заўтра ў нас будзе праца, дах над галавой, спакой і свабода.

Хочацца верыць, што заўтра на працоўных месцах будуць вадзіцелі грамадскага транспарту, без якіх мы не дабяромся да работы, урачы, якіх з такой надзеяй на выратаванне чакаюць пацыенты, прадаўцы прадуктовых крамаў, завадчане і многія іншыя – без нашых працоўных рук краіна абрынецца ў бездань.

Міру табе, Беларусь! Мудрасці, ладу і згоды!

Людміла РЫБІК.

Все блоги автора : 

У чаргу, моладзь!

Зарплата пахнет потом

Заложники технологий

Сапсаваны пацалунак

А грабли все те же

Для каго тады правілы?!

Это вам не пинг-понг

Отдают… бабушек в хорошие руки

Вучымся штодзень

Заўсёды ёсць што губляць

Каравул, гурбы!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *