У чаргу, моладзь!

Точка зрения

Маладосць вясёлая і бесклапотная. Яе мала турбуюць праблемы сталых і пажылых. Дзе тая старасць, каб аб ёй усур’ёз задумвацца?! Здаецца, рукі заўсёды будуць дужымі, галава — светлай, ногі — вынослівымі. Ніякая навалач не пахісне моцнае здароўе. Між тым, час ляціць, жыццё вучыць нас мудрасці, чуласці, выпрабоўвае на годнасць і права звацца людзьмі. А ўсяго і трэба — быць уважлівымі, церпялівымі, ветлівымі ў адносінах да тых, хто побач.

Фото использовано в качестве иллюстрации

Пад гэту характарыстыку цалкам падпадае вадзіцель аўтапарка №13 Валянцін Осцік, шчырыя словы ўдзячнасці якому атрымала рэдакцыя раённай газеты. Паважлівыя адносіны Валянціна да людзей адзначыў жыхар аграгарадка Жупраны Мечыслаў Болзан, які, нягледзячы на свой шаноўны ўзрост, вымушаны часта карыстацца грамадскім транспартам — то жонку ў бальніцы праведаць трэба, то лекі набыць.

Прыгарадныя маршруты Ашмяны — Смаргонь, Ашмяны — станцыя Ашмяны даволі папулярныя і запатрабаваныя: дарослыя дабіраюцца на працу, моладзь едзе на вучобу ў каледж, ды і асабістых клопатаў ніхто не адмяняў. На пасадачнай платформе заўсёды людна. Ці ж дзіва, што пажылым, інвалідам шлях да дзвярэй аўтобуса часта аказваецца адрэзаным. Там, наперадзе, — больш спрытныя, маладыя, якія спяшаюцца заняць месца. Праўда, як падкрэслівае Мечыслаў Канстанцінавіч Болзан, усё ж такі галоўны гаспадар у аўтобусе — вадзіцель. І не толькі за рулём. Яскравы прыклад таму — Валянцін Осцік, які не толькі дастаўляе пасажыраў, але і выхоўвае іх. Падчас яго рэйсаў сталасць заўсёды ў пашане, а моладзь чакае сваёй чаргі.

Людміла ВЕРАС.

Все блоги автора : 

Зарплата пахнет потом

Заложники технологий

Сапсаваны пацалунак

А грабли все те же

Для каго тады правілы?!

Это вам не пинг-понг

Отдают… бабушек в хорошие руки

Вучымся штодзень

Заўсёды ёсць што губляць

Каравул, гурбы!



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *