Каравул, гурбы!

Точка зрения

Неяк ранкам патоку майго негатыву ў адрас дарожнікаў не было канца. “Ну вось, не хапала яшчэ спазніцца з-за вас на планёрку!” – пасылала я свае абураныя флюіды нядбайным, як мне здавалася, работнікам. Гэта ж трэба, не расчысцілі ад снегу дарогу, ды не якую-небудзь паўзабітую і паўзабытую, а ўчастак рэспубліканскай. Каша на асфальце не дазваляла рухацца хутчэй, чым 50 кіламетраў ў гадзіну і, лічы, удвая павялічвала час, патрэбны, каб дабрацца да горада.

І тады, і цяпер у сацыяльных сетках людзі, якія заўсёды і ва ўсім разбіраюцца, гэтакія, ведаеце, эксперты на ўсе выпадкі жыцця кпілі: “Пэўна ж, студзень на календары, а дарожныя службы не разлічвалі, што выпадзе снег…” Ды толькі і мы ж ведаем, што зіма, а звечара далёка не кожны закладвае ў ранішнія зборы час на неспрыяльныя ўмовы надвор’я.

Ну што мяшала мне выехаць на дзесяць-пятнаццаць хвілін раней?! Людзі, вунь, за пяць кіламетраў ходзяць на работу на ферму, пешшу, праз лес, сцежкай… і не сварацца на дарожнікаў. Бо не паспее ўсюды тэхніка, ды і не столькі яе, каб па шчупаковым загадзе імчацца ў трыдзявятае царства.

Наўрад ці ў такія снежныя дні камунальнікі і дарожнікі адпачываюць. Вунь і ў нядзелю “Беларус” з шуфлем соўгаецца па сонным аграгарадку – расчышчае жыццёвыя артэрыі. Пасля працяглых выхадных дарослым — на работу, дзецям – у школу.

Зразумела, найбольш складана падчас інтэнсіўных снегападаў хутаранам. Да іх тэхніка даходзіць у апошнюю чаргу. Спачатку чысцяцца ажыўленыя трасы: рэспубліканскія, буйныя мясцовыя дарогі, па якіх дзеці дабіраюцца ў школу, аўталаўкі – да вяскоўцаў… Не паспеюць машыны з трактарамі завяршыць адзін круг, як трэба заварочваць на другі – падсыпае так, што і следу ад ранейшай работы не знойдзеш. Не абыходзіцца, канешне, і без пакрыўджаных зваротаў: і там не паспелі, і тут замецена. Тэлефон адказных за парадак на дарогах у гэтыя дні, пэўна, быццам толькі што спечаная на вогнішчы бульбіна.

Супакойвае толькі тое, што зімы апошнім часам сталі больш лагодныя, і снегу упоравень са стрэхамі не бачылі не толькі дзеці, але і многія дарослыя. Ды што са стрэхамі, нам ў паўкалена гурба – ужо каравул! Дворнікі не прыбіраюць, на ходніках пяску не сыплюць ці сыплюць зашмат – увесь абутак у брудзе, на стаянцы снег, з пад’езду не выйсці… Адна за другой пішуцца скаргі ў сацыяльных сетках, ілюстрыруюцца фотаздымкамі — як правіла, ананімна. А можа, варта было б гэтак жа ананімна, не на публіку, а для сябе пачысціць снег на стаянцы вакол свайго аўто, прыбраць каля пад’езду, пракласці сцежку туды, куды кліча патрэба? Можа, і жыць было б лягчэй, дабрэй і прыгажэй?!

Людміла РЫБІК

Все блоги автора : 

Зарплата пахнет потом

Заложники технологий

Сапсаваны пацалунак

А грабли все те же

Для каго тады правілы?!

Это вам не пинг-понг

Отдают… бабушек в хорошие руки

Вучымся штодзень

Заўсёды ёсць што губляць



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *