Больш трох тысяч наведвальнікаў Гальшанскага фестывалю ў мінулую суботу акунуліся ў часы сярэдневяковай культуры і рыцарства.
Адразу ў гонар чатырох дат ладзілася свята: 400-годдзя заснавання Гальшанскага замка, 730-годдзя саміх Гальшан, 600-годдзя Грунвальдскай бітвы і 605-годдзя з дня нараджэння Соф’і Гальшанскай – пачынальніцы дынастыі Ягелонаў.
Удзел у гістарычным мерапрыемстве прынялі не толькі прадстаўнікі рыцарскіх клубаў з усёй Беларусі, але і ўдзельнікі тэатралізаванага пралогу. Скажыце, ну дзе яшчэ давядзецца пабачыць столькі розных гістарычных асоб?! Да нашага легендарнага князя Гольшы, Соф’і
Гальшанскай, магната Стэфана Сапегі ў госці наведаліся князь Міндоўг, кароль Жыгімонт, князь Святаполк-Мірскі, Барбара Радзівіл і іншыя. Артысты, задзейнічаныя ў тэатралізаваным спектаклі, праілюстравалі культуру, паводзіны, побыт шляхецкіх двароў знакамітых замкаў Беларусі (Мірскага, Навагрудскага, Крэўскага, Гераненскага, Гарадзенскага).
З роляй князя Гольшы паспяхова справіўся Міхаіл Свірскі, ролю Соф’і Гальшанскай бездакорна выканала Наталля Гардзей, а Сяргей Мойсевіч удала перадаў вобраз Стэфана Сапегі.
Свята распачалося балем у Соф’і Гальшанскай, дзе змяшаліся эпохі. І па наваколлі паплыло адчуванне, падобнае на казачнае.
Лірычным настроем, пранікнёнасцю былі прасякнуты вырабы народных майстроў і майстрых “Горада майстроў”. Выкананыя па-майстэрску, яны прыцягвалі ўвагу сваёй самабытнасцю і каларытам.
Самым яркім, запамінальным і цікавым было відовішча рыцарскіх спаборніцтваў. Ім было не да рамантыкі: яны досыць цяжка працавалі, каб даставіць пацеху гледачам. Конны рыцарскі турнір, турніры лучнікаў, апранутыя ў жалезныя даспехі і касцюмы сярэднявечча рыцары дэманстравалі сваё майстэрства ў валоданні мячом, кап’ём, стрэламі.
На працягу дня ўдзельнікі свята, госці, вандроўнікі, турысты мелі магчымасць падсілкавацца ашмянскімі традыцыйнымі прысмакамі: пачаставацца каўбаскай і шашлыкамі, выпіць кавы і гарбаты, пакаштаваць юбілейныя караваі, прадэгуставаць прадукцыю мясцовых прадпрыемстваў.
Напрыканцы дня гледачы акружылі сцэнічную пляцоўку, дзе ладзіўся вялікі канцэрт сярэднявечнай музыкі. Музычныя групы “Стары Ольса”, “Літвін Троль” і іншыя музыканты-выканаўцы заваражылі прысутных сваім выканальніцкім майстэрствам і талентам, дапамаглі напоўніць свята эмацыянальнасцю, рамантызмам і непаўторнасцю.
Кульмінацыяй фестывалю “Гальшанскі замак” стала вогненнае шоу, падчас якога акцёры спецыялізаванага тэатра прадэманстравалі свае акрабатычныя нумары з запаленымі факеламі.
Не кожнае свята і не ўсюды завяршаецца так прыгожа і ярка. А ў Гальшанах яго будуць чакаць і ў наступным годзе, з яшчэ больш насычанай і разнастайнай праграмай, цікавымі ідэямі і задумамі, яркім і запамінальным гістарычным і сучасным шоу. Менавіта такую думку выказалі асноўныя арганізатары фестывалю: кіраўнік турыстычнага агенцтва “ГісторыяТур” Алесь Кушнер і старшыня Ашмянскага райвыканкама Юрый Адамчык падчас прэс-канферэнцыі для журналістаў.
Ганна Давідовіч.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.
Больш фотаздымкаў глядзіце тут

Очень жалею, что не смогла приехать. Приболела((((
Зато фоторепортаж хороший. Спасибо, Светлана!
Отличный фестиваль, жалко только что дискотеки средневековой не было.
интересно, можно ли как-то связаться с организаторами данного мероприятия и внести свои предложения? среднивековая дискотека — это очень оригинально. Я за!!!!
и как, по вашему, выглядела бы дискотека средневековья????
вы вообще представляете, какая там должна звучать музыка и т.д.?
для этого надо наряды продумать, танцы разучить, организовать это..
а просто написать средневековая дискотека…
и звучит забавно..
Круто выглядела бы!!! Только у нас нет толковых режиссеров и сценаристов.А так наши артисты что надо !!!
ну вот уже замечательно, разумно, по-моему, начать именно с артистов…
режиссировать могут все, например, вносить свои предложения на сайт ОВ…
а руководителем должне, по-моему, быть один из этих артистов…