Мы продолжаем знакомить Вас с творчеством наших читателей.
Петр Шаколо
Биография
Родился в Ошмянах в 1946 году. Учился в средней школе №1, затем – в вечерней школе. Работал инспектором отдела соцобеспечения, старшим экономистом информационно-вычислительной станции, инструктором райисполкома и райкома партии. Двадцать лет отдал педагогической деятельности – работал учителем, завучем и директором школ района. Увлекается литературой, музыкой, спортом (в молодости отстаивал честь района на различных соревнованиях). Собственноручно издал несколько книг со своими стихами и поэмами.
Творчество
ШТО ТРЭБА ДЛЯ ШЧАСЦЯ.
Анічога такога далёкага
Чалавеку для шчасця не трэба.
Дастаткова мне сонца высокага
I кавалачка сіняга неба.
А яшчэ,дык напэўна,патрэбна
Не спазнаць аніякай бяды,
Мець заўсёды скарыначку хлеба,
I хоць трохі крынічнай вады.
Ды не быць ні ў бузе,ні ў трывозе,
Сваіх блізкіх цаніць і любіць,
Каб спрыяла надвор’е ў дарозе,
I мне іншым патрэбнаму быць.
Што для поўнага шчасця мне трэба?
Ні геройства,ні славы,ні грошай…
Усяго толькі — скібачку хлеба,
I людзей побач — толькі харошых!
НЕ ШКАДУЙ
Не шкадуй,не смуткуй
Ні аб чым,што прайшло:
Усе падзеі прадпісаны лёсам.
Што было — адбыло,
Ва ўспамін залягло,
У скарбонку жыццёвых узносаў.
Ты не плач,не стагні,
Што не змог устаяць
Ад спакусы,падсунутай д’яблам,
Што прыйшлося падчас
Разбураць,не ствараць,
I рабіць тую справу заядла.
Ты адрынь ад сябе надаедлівы тлум,
Што было ўсё не так і не гэтак.
Ну было — і было!
Адмахніся ад дум,
Паглядзі навакол: колькі кветак!
***
Я вазьму у далоні свет сонца,
Я вазьму у далоні зару,
1 ў тваё іх закіну аконца —
Я табе іх адной падару.
Я збяру для цябе ўсе сузор’і,
I вясёлку я з неба здыму,
А пасля бурштыновым узмор’ем,
Зорным небам цябе абдыму.
Апрану у вячэрнія росы,
Ахіну у жывую ваду,
Запляту табе месяц у косы…
Я цябе на край света звяду!
АБЯЦАЙ
А6яцай, што ў Ашмяны прыедзеш
Ты ізноў на наступнае лета.
Хай яшчэ падзівяцца суседзі
Тым,як павай плывеш ля мяне ты.
Хай зайздросцяць,каму так ахвота,
Твайму стану,малінавым вуснам,
— Да таго мне якая турбота?
— Хай нацешацца думкай-спакусай!
А пакуль — абяцай усё помніць:
Бераг рэчкі,журчанне крынічкі,
Хлеба чорнага смачнага ломаць
I насмешлівы позірк сінічкі,
Стог саломы — няхітры прытулак
Ад дажджу — і азёрную гладзь,
I начны Піянерскі завулак,
Па якому так слаўна гуляць.
Абяцай,што ізноў зачаруеш,
Заласкаеш да негі і болю,
Замілуеш мяне,зацалуеш,
Адпусціўшы пачуцці на волю.
Абяцай,абяцай мне ўсё гэта,
Шчодрай будзь,дзеля нашае згоды.
Абяцай,што ў наступнае лета
Ты прыедзеш ужо назаўседы.
Петр Валерьянович! Твори не ленись, все любят твои стихи и поэмы!
Спасибо за творчество!
Пётр, с удовольствием прочла ваши стихи .
С теплом, Роза Ялова .
Ошмяна -центр вселенной мой.
Мой город, где я родилась,
Мой город где росла.
Я вижу много так вокруг твоих изображений….
Я прихожу к тебе опять.
Петр Валерьянович!Спасибо за творчество!Где можно купить ваши книги?Всегда вас вспоминаю…!!!!!!!!