Лепшыя хлебаробы тыдня працуюць у СВК “Гальшанскі”

Главное

На ўраджайных палях СВК “Гальшанскі” ўжо каторы дзень ажыўленне. Важкі ячменны колас гатовы аддаць зерне. Залаты і духмяны, ён напіваўся сонечнымі струменямі, яго пеставаў жнівеньскі ветрык.

Глядзець на гальшанскія палеткі можна з задавальненнем, не адрываючы позірку. Чыстыя і бясконцыя. І працаваць на такіх тым больш прыемней. Да сёмага поту. Ад ранку і да позняй ночы, не шкадуючы ўласнай сілы.

Менавіта так павінен клапаціцца пра вырашчаны ўласнымі сіламі хлеб кожны хлебароб.

А такіх у “Гальшанскім” шмат.

Сёлета ад галоўнай справы камбайнера Пятра Пазнанскага і вадзіцеля Мікалая Шыдлоўскага старшыня райвыканкама Юрый Адамчык адарваў па прыемнай прычыне.

Абодва хлебароба сталі лідэрамі сямідзённага спаборніцтва сярод камбайнераў і вадзіцеляў, якія задзейнічаны на ўборцы збожжа.

Удзячнае за шчырую працу ячменнае поле ў Карабах дало 46 цэнтнераў з гектара. Прыемныя пачуцці ахутваюць кожнага, хто мае дачыненне да такой высакароднай справы.

Камбайнер Петр Пазнанскі – вопытны і адказны спецыяліст, неаднаразова быў пераможцам раённага спаборніцтва на жніве. Больш дваццаці гадоў працуе ў гаспадарцы. Некалькі гадоў назад яму даверылі імпартны камбайн “Лексіён”. Працаўнік давер кіраўніцтва апраўдаў. Сёлета з пачатку уборкі адправіў у бункер 795 тон зерня новага ўраджаю.

Вялікі вопыт за рулём аўтамабіля мае і вадзіцель Мікалай Шыдлоўскі. Толькі за сем дзён на аўтамашыне “ГАЗ-53” ён перавёз 192 тоны зерня, а з пачатку ўборачнай кампаніі на яго ліку 410 тон налітых сонцам зярнят.

Са шчырымі віншаваннямі да руплівых гальшанскіх хлебаробаў звярнуўся кіраўнік раёна Юрый Адамчык. Пераможцам раённага спаборніцтва ён уручыў падзячныя пісьмы і каштоўныя падарункі, падрыхтаваныя райкамам прафсаюзаў работнікаў АПК.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.

Фота аўтара.

На здымку: старшыня райвыканкама Юрый Адамчык віншуе пераможцу раённага спаборніцтва камбайнера СВК “Гальшанскі” Пятра Пазнанскага.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *