У сельскім клубе-бібліятэцы вёскі Міхайлоўшчына дзейнічае выстава “Саматканы цуд”
Багатая на таленты наша беларуская зямля. Шмат таленавітых людзей ёсць і на Ашмяншчыне. Тут амаль у кожнай вёсачцы жылі і жывуць сапраўдныя майстры, чыя залатыя рукі ператвараюць ніткі ў сапраўдныя шэдэўры. Адным з найбольш старажытных заняткаў беларусаў з’яўляецца ткацтва. Нездарма яго называлі жывой гісторыяй, мовай мастацтва. На працягу стагоддзяў на тканых палотнах жанчыны захоўвалі і […]
Продолжить чтение