24 мая ў горадзе Маладзечна прайшоў фестываль беларускай творчасці “Скарбы роднага краю”. Яскрава выступіў на мерапрыемстве дзіцячы лялечны тэатр “Праменьчык”, які дзейнічае пры Ашмянскім раённым цэнтры культуры. Юныя артысты і іх настаўнікі прадставілі гледачам і журы фальклорную замалёўку “Кола свят”. Выступленне атрымалася шчырым, глыбокім і аўтэнтычным. Па выніках конкурсу калектыў быў узнагароджаны дыпломам і памятнай статуэткай.
Удзел у фестывалі даў натхненне і веру ў свае сілы юным артыстам, а таксама каштоўны вопыт выступлення на мерапрыемстве такога ўзроўню.
Марта БАГДАНОВІЧ.

