Ашмяншчына далучылася да абласнога фотапраекта “Вясна ў традыцыях”

Культура

У межах Года беларускай жанчыны Ашмяншчына далучылася да абласнога фотапраекта «Вясна ў традыцыях». Фотачэлендж стаў спробай спыніць імгненне, у якім перапляліся мінулае і сучаснасць.

Да ініцыятывы далучыліся работнікі культуры Ашмянскага раёна. Яны паказалі, як шчыльна звязаны вобраз жанчыны з абуджэннем прыроды. Вясна ў беларускай традыцыйнай культуры – гэта не проста змена пары года. Гэта час адраджэння жыцця, які непарыўна звязаны з вобразам жанчыны як захавальніцы сямейнага агменю, крыніцы мудрасці і жыццёвай сілы.

На фотаздымках ажываюць сапраўдныя традыцыі: яркія, вышываныя ўручную кашулі, саматканыя спадніцы, аздобленыя карункамі фартухі. Яны асабліва ўрачыста выглядаюць на фоне далікатнай вясновай зеляніны. Кожны ўзор на тканіне распавядае сваю гісторыю.

Фотачэлендж “Вясна ў традыцыях” працягвае сваё жыццё. Ашмяншчына перадае эстафету суседнім раёнам, запрашаючы іх падзяліцца прыгажосцю сваіх традыцый у гэты светлы вясновы час.

Марта БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *