Маладым спецыялістам Ашмяншчыны ўручылі працоўныя кніжкі

Образование События

Як заўсёды шчодры і квяцісты верасень у хуткім часе ступіць на парог вясковых і гарадскіх школ, каледжаў. Ён заўсёды прыходзіць святочным, напоўненым смехам цікаўных першакласнікаў. Многіх хлопцаў і дзяўчат першы восеньскі месяц пакліча за школьную парту ў апошні раз. Усіх іх, і дарослых, і маленькіх у паход за бясцэнным багажом ведаў павядзе чалавек, важнасць прафесіі якога кожны з нас добра ўсвядоміў даўно. Гэта настаўнік.

Каб кожны з маладых спецыялістаў, які абраў такую ганаровую прафесію, добра ўсвядоміў яе значнасць не толькі ў маштабах раёна, але цэлай краіны, штогод ва ўрачыстай абстаноўцы ў райвыканкаме ім ўручаюцца працоўныя кніжкі. Гэты вельмі важны дакумент для ўчарашніх выпускнікоў вну і сярэдніх навучальных устаноў дае новыя магчымасці і адкрывае новы і цікавы шлях у працоўнае жыццё.

Маладых спецыялістаў, якія прыехалі працаваць на Ашмяншчыну, як і заўсёды, шчыра і з задавальненнем сустракалі прадстаўнікі мясцовай улады, супрацоўнікі аддзела адукацыі на чале з яе начальнікам. Сюды былі запрошаны ўсе службы аддзела, каб адказаць на пытанні, што хвалююць маладых спецыялістаў перад пачаткам самастойнай працы.

Трыццаць маладых, мэтанакіраваных, поўных энтузіязму дзяўчат і хлапцоў пад гукі гімна настаўніцтву Ашмяншчыны ва ўрачыстай абстаноўцы далучыліся да вялікай і дружнай сям’і выхавацеляў чалавечай душы. Вельмі важна, што ў школы раёна прыйдуць дзевятнаццаць спецыялістаў з вышэйшай адукацыяй і адзінаццаць з сярэдняй. Псіхолагі, дэфектолагі, біёлагі, гісторыкі, матэматыкі, фізікі, музыканты і медыкі, сацыёлагі і музыканты… Ім даверана самае каштоўнае, што ёсць на зямлі, — дзіцячая душа.

З прывітальным словам да маладых калег звярнулася начальнік аддзела адукацыі Наталля Кучынская. Яна падкрэсліла, што быць настаўнікам на Ашмяншчыне – вялікі гонар, так як наш аддзел адукацыі на працягу многіх гадоў стойка трымаецца на лідыруючых пазіцыях.Статус маладога спецыяліста абавязвае кожнага, хто прыехаў працаваць да нас, працаваць не толькі прыстойна, але і быць граматным, камунікабельным. Малады—гэта значыць, энергічны, заўсёды цікавы суразмоўца з новымі ідэямі. Працы шмат. І працаваць ім прадстаіць ва ўтульных і прыгожых школах, дзе кожны настаўнік аддае нашым дзецям сваю душу і нешта большае, каб у будучым маленькае дзіця пераўтварылася ва ўсебакова развітага грамадзяніна нашай Беларусі. Канчатковае “ўліццё” у вялікі педагагічны калектыў адбудзецца падчас жнівеньскай педагагічнай канферэнцыі, дзе маладое папаўненне будзе прадстаўлена ўсім настаўнікам раёна.

Да віншаванняў далучыўся намеснік старшыні райвыканкама Аляксандр Саванец, які пажадаў моладзі творчых дасягненняў і хуткага далучэння да новых педагагічных калектываў.

Цікавае і насычанае жыццё дзяўчатам і юнакам паабяцаў старшыня РК прафсаюза работнікаў адукацыі і навукі Мікалай Кунцэвіч. Для іх і іх калег штогод арганізоўваюцца турыстычныя злёты, спартыўныя спаборніцтвы. Таму сумаваць маладым педагогам не будзе калі. А галоўны бухгалтар Галіна Галамбоўская падрабязна расказала пра льготныя выплаты, прадастаўленыя маладым.

Шмат шчырых віншаванняў віноўнікам урачыстасці выказалі загадчык метадычнага кабінета Ірына Васілеўская і настаўнік-дэфектолаг СШ № 2 Наталля Кардзіс.

Перад тым, як уручыць маладым спецыялістам пропуск у дарослае жыццё, галоўны спецыяліст аддзела адукацыі Тамара Сахарчук адзначыла, што разам з астатнімі працоўную кніжку сёлета атрымаюць дзве пачынаючыя настаўніцы Наталля Булкевіч і Святлана Лыскойць. Яны прадстаўляюць ашмянскія педагагічныя дынастыі, дзейнасцю якіх на працягу многіх гадоў ганарыцца наш раён.

Пасля ўрачыстага ўручэння працоўных кніжак, моладзь дзякавала за аказаны цёплы прыём і паабяцала абавязкова апраўдаць ускладзеныя на кожнага спадзяванні. Слова ад маладых трымалі Вольга Касцючэнка, Алена Карповіч, Міхаіл Бернат і Алена Бельская.

Нам, у сваю чаргу, хочацца пажадаць маладым і таленавітым плёну, невычарпальнага душэўнага святла, дабрыні, а галоўнае, каб запіс у працоўнай кніжцы быў адзіным на ўвесь час працы з дзецьмі ў школе.

З павагай Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.

На здымку: працоўныя кніжкі маладым спецыялістам Ашмяншчыны ўручае начальнік аддзела адукацыі Наталля Кучынская.

Фота аўтара.



Теги:

4 комментария по теме “Маладым спецыялістам Ашмяншчыны ўручылі працоўныя кніжкі

  1. Поздравляю всех педагогов, молодых специалистов с началом учебного года.Пусть этот год будет наполнен радостью, творчеством, инициативой и обязательно успехом!!!

  2. Хотелось бы, чтобы молодые специалисты о которых вы пишете всегда активно сотрудничали с прессой. Будем надеяться, что так и будет!!!

  3. Прямо слезу вышибает. Мероприятие действительно запомниться. Никогда не думала, что мне мою трудовую второй раз будут вручать..;)))

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *