Карціны нашай зямлячкі прымуць удзел у выставе “ наіўнага” мастацтва ў Мыцішчах

Главное

Крыху больш за сем год работы самадзейнай мастачкі Ліліі Дзедушкевіч дораць аматарам мастацтва радасць судакранання з чароўным светам красак. Яе карціны адрозніваюцца ад іншых душэўнай прастатой, цеплыней і пяшчотай. Напэўна, менавіта гэтым яны прыцягваюць ўвагу не толькі звычайных гледачоў, але і знаўцаў мастацтва.  Не так даўно ў раенным  краязнаўчым музеі імя Багушэвіча жанчына пазнаемілася з мастаком Мікалаем Карнілавым, які адкрыў тут філіял мастацкай галерэі “Нікор”. Падчас цеплай сустрэчы яна падаравала мастаку сваю работу, якая вельмі спадабалася яму і ен зацікавіўся яе творчасцю. Мікалай Ізасімавіч стаў ініцыятарам правядзення ў Расіі выставы мастакоў “ наіўнага” мастацтва. Экспаніраваць работы ў сваей галерэі ен прапанаваў Ліліі Віктараўне. На мінулым тыдні адзінаццаць карцін нашай зямлячкі было адпраўлена ў Расію. Сама ж выстава пройдзе ў хуткім часе ў Мыцішчах.

Вераніка ВІШНЕЎСКАЯ.



Теги:

1 комментарий по теме “Карціны нашай зямлячкі прымуць удзел у выставе “ наіўнага” мастацтва ў Мыцішчах

  1. Наконец то ошмянцы выбиваются у люди.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *