Сыры Ошмянского сыродельного завода завоевали 5 дипломов на конкурсе «Лучшая продукция года-2012»

Главное

Рэспубліканскі конкурс якасці “Лепшая прадукцыя года-2012” прынёс Ашмянскаму сыраробнаму заводу – філіялу ААТ “Лідскі малочнакансервавы камбінат” 5 дыпломаў.

У намінацыі “Сыры сычужныя” ўзнагароду атрымалі сыры “Александрыйскі” і “Кароль”, якія з’яўляюцца гонарам ашмянскіх сыраробаў, бо прыгатаваны па ўласнай рэцэптуры. Яшчэ адзін сыр ‑ “Фітнес-Чыз”, які асабліва ўпадабалі расійскія пакупнікі за нізкую тлустасць (усяго толькі 25%), таксама стаў пераможцам. Ашмянцы, дарэчы, адзіныя ў рэспубліцы, хто выпускае такі сыр. Журы высока ацаніла і якасць сыроў “Расійскі новы” і “Канталі”.

Сырзаводу прысвоена Гран-пры  конкурсу “За стабільна высокую якасць прадукцыі”: на працягу апошніх пяць год ашмянскія вытворцы становяцца лаўрэатамі прэстыжнага конкурсу. А гэта сведчанне высокага ўзроўню прадпрыемства і прафесіяналізму яго работнікаў, якія ўтрымліваюць поспех столькі часу.

Пераможцы атрымалі права выкарыстоўваць знак конкурсу на сваёй прадукцыі. Каб знайсці такі тавар на прылаўку, дастаткова ўважліва разглядзець упакоўку.

АЛІНА САНЮК.



1 комментарий по теме “Сыры Ошмянского сыродельного завода завоевали 5 дипломов на конкурсе «Лучшая продукция года-2012»

  1. Спасибо Вам за вкусную продукцию сыродельного завода.Процветания Вам…

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *