Рэспубліканскі конкурс якасці “Лепшая прадукцыя года-2012” прынёс Ашмянскаму сыраробнаму заводу – філіялу ААТ “Лідскі малочнакансервавы камбінат” 5 дыпломаў.
У намінацыі “Сыры сычужныя” ўзнагароду атрымалі сыры “Александрыйскі” і “Кароль”, якія з’яўляюцца гонарам ашмянскіх сыраробаў, бо прыгатаваны па ўласнай рэцэптуры. Яшчэ адзін сыр ‑ “Фітнес-Чыз”, які асабліва ўпадабалі расійскія пакупнікі за нізкую тлустасць (усяго толькі 25%), таксама стаў пераможцам. Ашмянцы, дарэчы, адзіныя ў рэспубліцы, хто выпускае такі сыр. Журы высока ацаніла і якасць сыроў “Расійскі новы” і “Канталі”.
Сырзаводу прысвоена Гран-пры конкурсу “За стабільна высокую якасць прадукцыі”: на працягу апошніх пяць год ашмянскія вытворцы становяцца лаўрэатамі прэстыжнага конкурсу. А гэта сведчанне высокага ўзроўню прадпрыемства і прафесіяналізму яго работнікаў, якія ўтрымліваюць поспех столькі часу.
Пераможцы атрымалі права выкарыстоўваць знак конкурсу на сваёй прадукцыі. Каб знайсці такі тавар на прылаўку, дастаткова ўважліва разглядзець упакоўку.
АЛІНА САНЮК.
Спасибо Вам за вкусную продукцию сыродельного завода.Процветания Вам…