Святлана Лабачэўская, сакратар пярвiчнай арганізацыi ГА «БРСМ» СШ № 3 г. Ашмяны, узначальвае пярвiчку ГА «Белая Русь» установы, настаўнiк беларускай мовы i лiтаратуры:
— Доўгачаканая прэм’ера адбылася! Уражанні ад гістарычнай драмы засталіся самыя прыемныя! Гэта гонар за Радзіму, якая змагла зберагчы сваю тэрыторыю, незалежнасць, родную мову, веру, нацыянальную культуру. Гэта гонар і за людзей, якія пераадолелі мноства выпрабаванняў і змаглі захаваць адзінства. Фільм сур’ёзны, карысны, асабліва для мяне як настаўніка, бо адлюстроўвае важныя факты з гісторыі Беларусі. Абавязкова вазьму кінастужку «На другім беразе» сабе ў скарбонку як каштоўны наглядны матэрыял на ўроках і ў пазакласнай працы для выхавання сучаснага пакалення.