Міхаіл Голяс – барацьбіт за народнае адзінства

Общество

У першай палове ХХ стагоддзя, калі Заходняя Беларусь знаходзілася пад прыгнётам польскай улады, наш горад Ашмяны таксама не быў выключэннем. Сацыяльнае становішча большай часткі мясцовага насельніцтва ў тыя часы было дастаткова цяжкім.

Паводле ўспамінаў мясцовых жыхарак Александровіч і Фірсовіч, умовы працы на мясцовым дражджавым заводзе былі проста нялюдскімі. Усталяванай працягласці рабочага дня не існавала, правілы бяспекі ніяк не захоўваліся, а прафсаюзная арганізацыя, якая магла б абараніць працоўных, цалкам адсутнічала. Не лепшым было і становішча сялян. Многія з іх былі зусім пазбаўлены зямлі альбо мелі вельмі малыя надзелы. Не паляпшалі жыцця і пастаянныя падаткі, штрафы, беспрацоўе ды прымусовыя павіннасці. Разам з тым, нацыянальны ўціск на «крэсах» таксама быў жорсткім. Мясцовое насельніцтва падвяргалася гвалтоўнаму апалячванню, беларускамоўныя школы масава зачыняліся, а актывісты падвяргаліся пастаянным пераследам.

У гэты трывожны час менавіта мужнасць мясцовых падпольшчыкаў дапамагла захаваць нацыянальную самасвядомасць і аднавіць гістарычную справядлівасць. Адным з яркіх лідараў вызваленчага руху на ашмянскай зямлі стаў Міхаіл Голяс. Менавіта ён узначаліў падпольную групу, якая аб’яднала яго паплечнікаў і іншых неабыякавых землякоў. Яны арганізавалі на Ашмяншчыне народнае супраціўленне, вялі актыўную агітацыйную працу, распаўсюджвалі лістоўкі і ўзначальвалі рабочыя пратэсты і забастоўкі. А пасля вераснёўскіх падзей 1939 года яны будавалі новае мірнае жыццё.

Міхаіл Вікенцьевіч Голяс нарадзіўся ў 1892 годзе ў вёсцы Повішні Ашмянскага раёна. З 1910 года ён працаваў на слясарна-кавальскім заводзе ў Пецярбургу.  Прымаў актыўны ўдзел у  рэвалюцыйным руху. Пасля вяртання на Радзіму ў 1919 годзе актыўна ўключыўся ў дзейнасць на ашмянскай зямлі. . З 1929 года быў сакратаром Ашмянскага падпольнага райкома КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі). За сваю дзейнасць ён неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі. Па ўспамінах Аляксандра Сцефановіча, актыўнага ўдельніка равалюцыйнага руху на Ашмяншчыне у жніўні 1929 года абдылася першая Ашмянская райенная партыйная канферэнцыя, адбылаяся яна для канспірацыі пад выглядам пікніка. У склад выбранага райкома ўвайшлі Голяс, Такарэвіч, Русецкі, Пакульневіч. Сакратаром Ашмянскага падпольнага райкома КПЗБ (Камуністычнай партыі Заходняй Беларусі) бых абраны Міхаіл Голяс.  Няледзячы на ўсе цяжкасці ашмянская партыйная арганізацыя наладзіла сярод працоўныхактыўную палітычную работу. У Ашмянах быў адкрыты рабочы клуб і створаны агульнагарадскі прафсаюз. Летам 1929 года у Ашмянах і навакольных весках былі арганізаваны шматлікмя мітынгі і масоўкі.  Падпольная праца патрабавала вялікай асцярожнасці: нелегальная літаратура захоўвалася прама на кватэры Голяса. Рызыкаваць лесамі іншых людзей падпольшчык не хацеў. За сваю дзейнасць Міхаіл Вікенцьевіч неаднаразова быў арыштаваны польскімі ўладамі.

У верасні 1939 года Міхаіл Голяс стаў адным з кіраўнікоў Рабочай гвардыі, якая забяспечвала грамадскі парадак на вызваленай тэрыторыі і ў горадзе да прыходу рэгулярных войск Чырвонай Арміі. Разам з ім у склад гэтай гвардыі ўваходзілі А.В. Міцкевіч, Ф.І. Губенеў, В. Канановіч, С.П. Пакульневіч, Л.М. Магілёўкер і іншыя. Пасля ўз’яднання Заходняй Беларусі з БССР Міхаіл Вікенцьевіч быў абраны сакратаром гарадскога савета, а затым стаў старшынёй Ашмянскага сельскага Савета. Таксама ў 1940–1941 гадах ён з’яўляўся дэпутатам раённага Савета. Пры яго непасрэдным удзеле наладжвалася жыццё ў раёне.

Мір і супакой скончыліся з прыходам Вялікай Айчыннай вайны і нямецка-фашысцкай акупацыі. 20 верасня 1941 года каля хутара Шэйкі акупанты расстралялі Міхаіла Вікенцьевіча. Ен аддаў свае жыцці за родную зямлю. Сёння імем мужнага падпольшчыка і кіраўніка названа вуліца нашага горада, што заўсёды будзе нагадваць нам пра цану свабоды і народнага адзінства.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *