Ашмянцы галасуюць на рэферэндуме сем’ямі

Общество

А першай гадзіне наведаліся на Будзёнаўскі ўчастак для галасавання, размешчаны ў мясцовым Доме культуры. Адметна, што многія жыхары Будзёнаўкі прыходзяць выканаць свой грамадзянскі абавязак сем’ямі. Ядзвіга і Тадэвуш Пяркоўскія, Станіслаў і Тамара Садоўскія, Марына і Віталь Асінскія палічылі правільным прагаласаваць разам. А па-другому і быць не магло. Мы за сямейныя каштоўнасці, якія прапісаны ў праекце новай Канстытуцыі, сцвярджаюць будзёнаўцы.


Шматдзетная сям’я Мікалая і Анастасіі Зінкевіч прыйшла з дзецьмі. Як адзначыў Мікалай, прапіска засталася пакуль што сельская, але сям’я пабудавала ўжо дом у Ашмянах. Маленькія Альбіна, Ульяна і Мар’яна будуць расці і развівацца ў належных умовах, якія забяспечылі ім бацькі пры падтрымцы дзяржавы.
— На галасаванне па ўнясенні зменаў і дапаўненняў у Канстытуцыю мы не маглі не прыйсці, гэта наш абавязак, — падкрэсліла маладая мама Анастасія. – Самае важнае для нас зараз – гэта мірнае неба над галавой і здароўе нашых дзяцей. Згодна з Асноўным Законам, наша дзяржава гарантуе падтрымку сямей, якія выхоўваюць дзяцей. Важным момантам з’яўляецца бясплатная адукацыя, а таксама медыцынскае абслугоўванне. Але ўсё гэта будзе магчымым, калі ў нашай краіне будзе мір. Тады і краіна будзе развівацца, і народ будзе шчаслівым.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *