На ўсіх участках для галасавання прайшлі святочныя канцэрты

Культура

Па традыцыі на кожным участку для галасавання ў Ашмянскім раёне святочную атмасферу ствараюць канцэртныя праграмы, якія арганізуюцца сіламі работнікаў культуры і творчых калектываў устаноў адукацыі раёна. Згодна з графікам агітбрыгада раённага цэнтра культуры бліжэй да абеду выязджае на ўчасткі для галасавання. Такія канцэрты ўжо прайшлі ў Каменным Лагу, Гродзях, на Зарэчным участку ў горадзе. У аграгарадку Граўжышкі святочную праграму падрыхтаваў народны ансамбль “Граўжанцы”. Аддзел культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка і народны калектыў “Жытніца” парадавалі вяскоўцаў канцэртнай праграмай “Зямлі напеў я сэрцам чую”.


Як адзначыла загадчыца сельскім клубам вёскі Будзёнаўка Валянціна Горыд, на Будзёнаўскім участку для галасавання таксама канцэрт зладзілі самастойна, без раённых артыстаў. З задавальненнем выступілі перад вяскоўцамі і вучні першай гарадской школы, якія наведваюць творчае аматарскае аб’яднанне пры клубе.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *