В Гродно прошёл заключительный концерт смотра-конкурса «Фарбы творчасці прынёманскага краю»

Главное

Заключны канцэрт абласнога агляду-конкурсу аматарскіх калектываў «Фарбы творчасці Прынёманскага краю» ў чарговы раз засведчыў, наколькі багата на таленты наша гродзенская зямля. Усе раёны вобласці прывезлі ў абласны цэнтр свае лепшыя калектывы і вакалістаў.

Ашмянскі край на гала-канцэрце прадстаўлялі народны ансамбль песні і танца «Крыніцы» раённага Дома культуры, баяніст-віртуоз, выкладчык дзіцячай школы мастацтваў Юрый Брашко і дуэт у складзе Алёны Бароўскай і Вадзіма Лукашэвіча, песня якога стала фінальным акордам творчага музычнага свята. Трэба адзначыць, што гэта самая вялікая колькасць удзельнікаў адборачнага канцэрта сярод усіх раёнаў. А яшчэ ганаровае права быць вядучай канцэрта ў пары з дыктарам абласнога тэлебачання Алегам Касарэнкавым выпала нашай Наталлі Кардзіс.

Ашмяншчына ззяла на сцэне абласнога драматычнага тэатра ўсімі фарбамі свайго шматграннага таленту!

Фота Марты ЛАНЕЎСКАЙ



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *