У краязнаўчым музеі ствараюць экспазіцыю, якая раскажа гісторыю Ашмянскага краю

События

З бюджэту абласнога упраўлення культуры на рэалізацыю праекта выдаткавана каля Br800 млн. На першым паверсе музея размесціцца зала прыроды. Тут наведвальнікі змогуць пабачыць жывёльны свет нашага краю. Работы, якія ўзяло на сябе сталічнае ТАА «Мантажмірінвест», падыходзяць да завяршэння.

Згодна з тэматычна-экспазіцыйным планам на другім паверсе будзе прадстаўлена гісторыя Ашмян і населеных пунктаў, без існавання якіх нельга ўявіць наш край: Баруны, Гальшаны, Мураваная Ашмянка, Жупраны. Экспазіцыйныя залы будуць аб’яднаны імем Францішка Багушэвіча – паэта, публіцыста і народнага адваката, які знайшоў спачын на нашай зямлі і пакінуў значны след у беларускай літаратуры. Унітарнае прадпрыемства «Нефпраект» на чале з Ігарам Раханскім мяркуе скончыць работы да канца сакавіка. Як запэўнілі падрадчыкі, сучасныя падыходы ў афармленні і падачы гістарычнага матэрыялу зацікавяць не толькі ашмянцаў, але і шматлікіх гасцей нашага горада.

Аліна САНЮК



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *