Краязнаўчая гасцёўня да народзін Енджэя Снядэцкага адбылася ў Кальчунскай школе

Культура События


Традыцыйныя лістападаўскія сустрэчы, прымеркаваныя да народзін вучонага, урача, філосафа і асветніка Енджэя Снядэцкага, прайшлі на мінулым тыдні ў Кальчунскай школе.

Краязнаўчая гасцёўня, наладжаная гісторыка-краязнаўчым музеем школы, расчыніла дзверы перад навукоўцамі, музейнымі работнікамі, краязнаўцамі, педагогамі, вучнямі, шматлікімі гасцямі, сярод якіх дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, супрацоўнікі Міністэрства культуры і народнай спадчыны Рэспублікі Польшча, прадстаўнікі Варшаўскай акадэміі мастацтваў, кіраўніцтва горада і гміны Мураваная Гасліна Рэспублікі Польшча, вучні і педагогі ўстаноў адукацыі гэтага горада, сябры і калегі з Яшунскай сярэдняй школы Шальчынінкскага раёна Літоўскай Рэспублікі.


Да гэтай даты было прымеркавана ўрачыстае адкрыццё пасля рэстаўрацыі помніка на магіле Енджэя Снядэцкага ў Гародніках. Рэстаўрацыйныя работы былі выкананы супрацоўнікамі Варшаўскай акадэміі мастацтваў у рамках дзейнасці беларуска-польскай камісіі па ахове гісторыка-культурнай спадчыны.

Аб тым, як вялася рэстаўрацыя, аб дзейнасці міністэрства культуры Польшчы па ратаванні культурнай спадчыны, якая знаходзіцца па-за межамі краіны, аб укладзе вялікага вучонага і філосафа Енджэя Снядэцкага ў развіццё сусветнай медыцыны і хіміі вялася размова падчас навуковай канферэнцыі “Шлях да новага жыцця”.

У гэты дзень паміж Кальчунскай СШ, Яшунскай школай імя Міхала Балінскага і гімназіямі №1 і №2 г. Мураваная Гасліна былі падпісаны дагаворы аб супрацоўніцтве. Знаёмства з установамі адукацыі адбылося ў форме тэатралізаванага прадстаўлення. Вечарам вучні і настаўнікі больш блізка змаглі пазнаёміцца на тэматычнай дыскатэцы.

На наступны дзень педагогі абмеркавалі праграму далейшага супрацоўніцтва, падзяліліся напрацоўкамі ў навучанні і выхаванні дзяцей і запрасілі сваіх калег з Кальчун да сябе ў госці.

Больш фотаздымкаў шукайце тут.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *