Мядовы кірмаш прайшоў у Граўжышках

Культура

Мядовы кірмаш у Граўжышках адбыўся ў мінулую суботу. З надвор’ем у гэты раз пашанцавала: было цёпла і сонечна, чаго нельга сказаць пра былыя некалькі гадоў запар — тады ішоў дождж.

Арганізатары мерапрыемства паклапаціліся пра тое, каб цікава на свяце было ўсім: тут  атракцыёны і для самых маленькіх, і для моладзі, палаткі з прысмакамі і сувенірамі, забаўляльная праграма – вяселле можна было знайсці кожнаму – было б жаданне.

Галоўным “героем” дня стаў мёд мясцовых пчаляроў: яго можна было і пакаштаваць, і, пры жаданні, набыць.

Будзе дапоўнена.

Інга ГІЗ.

Фота аўтара.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *