У СШ №1 г.Ашмяны правялі заняткі з настаўнікамі

На базе СШ №1 прайшоў семінар-практыкум па тэме «Асноўныя напрамкі падрыхтоўкі вучняў да алімпіяды па беларускай мове і літаратуры», арганізатарамі якога выступілі метадыст Гродзенскага абласнога інстытута развіцця адукацыі Святлана Гузава і загадчык раённага вучэбна-метадычнага кабінета Вольга Барысенка.

IMG_9452

IMG_9454

Для настаўнікаў-прадметнікаў заняткі правёў кандыдат філалагічных навук, загадчык кафедры рэдакцыйна-выдавецкіх тэхналогій Беларускага дзяржаўнага тэхналагічнага ўніверсітэта, наш зямляк Уладзімір Куліковіч.  Ураджэнец Станцыі Ашмяны Уладзімір Куліковіч – аўтар шэрагу кніг і дапаможнікаў па беларускай мове, сярод якіх “Гучанне беларускай мовы”, “Сучасная беларуская арфаграфія”, “Новае ў беларускай арфаграфіі” і інш.

IMG_9475

Падчас семінара былі разгледжаны  асаблівасці напісання водгуку і  пытанні падрыхтоўкі вучняў да выканання комплекснай работы па беларускай мове і літаратуры, а таксама структурныя часткі і крытэрыі ацэнкі вуснага выказвання.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.

0
Стоит почитать:

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Номер телефона без знака «+», например «79876543210». На указанный номер будет выслан код подтверждения.

*

Генерация пароля