Дзеля шчаслівых дзіцячых вачэй

Главное

На навагоднім свяце пабываў старшыня райвыканкама М.Э. Сарасек.


Хутка праляцеў час зімовых святаў — скончыліся навагоднія мерапрыемствы ў школах і дзіцячых садках, адгрымела і ёлка для дзяцей-сірот у ашмянскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі. Тут у незвычайную краіну казак іх запрасілі Маша і Мядзведзь з тэлевізійнага мультфільма.

Захопленыя навагоднім цудам дзеткі, апранутыя ў карнавальныя касцюмы, спявалі, танцавалі, вадзілі карагоды каля  прыбранай яркімі цацкамі і зіхатлівымі агеньчыкамі ёлкі. Маша і Мядзведзь запрасілі дзетак і дарослых гасцей закружыцца ў святочным карагодзе, а пасля прапанавалі ім скласці жывую ёлку, паўдзельнічаць у разнастайных конкурах.

Павіншаваць дзяцей з надыходзячым святам прыйшоў старшыня раённага выканаўчага камітэта Міраслаў Эдмундавіч Сарасек. А выхаванцы і выкладчыкі цэнтра творчасці дзяцей і моладзі ў сваю чаргу ўручылі старшыні райвыканкама незвычайныя падарункі, якімі Міраслаў Эдмундавіч паабяцаў упрыгожыць свой кабінет.

Свята для дзетак-сірот атрымалася па-сапраўднаму шчырым і цікавым. Дзеці, якім не хапае бацькоўскай любові і цеплыні, атрымалі яе тут, на навагоднім свяце. Няхай гэтае свята скончылася, але ў памяці дзетак яно застанецца надоўга,  як і падарункі, якія яны там атрымалі.

Кацярына РУДЗІК.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *