Запрашае кірмаш «Міласэрнасць»!

Главное

Напрыканцы лістапада ў ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны” ўжо ў 24-ы раз адбудзецца восеньскі кірмаш “Міласэрнасць”, які па традыцыі рыхтуюць і праводзяць вучні і іх бацькі разам з класнымі кіраўнікамі. Падчас кірмашу можна будзе набыць абутак, адзенне для дарослых і дзяцей за сімвалічны кошт. “Восеньскі кірмаш”, без сумнення, выклікае ва ўсіх  моцны душэўны пад’ём і радасць ад дачынення да цудоўнай традыцыі. Традыцыя, якая дапамагае вырашыць некаторыя фінансава-эканамічныя праблемы сям’і, акунуцца ў атмасферу добразычлівасці,  удзячнасці і міласэрнасці. Ды і проста спаткацца з адкрытымі дзіцячымі тварамі, усмешкай і добрымі вачыма, дапамагчы зразумець, што добрых людзей на свеце значна больш і яны заўжды побач з намі.

Чакаем вас 29 лістапада ў 10.00 гадзін па адрасе: г. Ашмяны, вул. Міцкевіча, 140.

Не забудзьце ўзяць з сабой добры настрой!!!

А. РАГІНСКАЯ, педагог сацыяльны ДУА “Сярэдняя школа №1 г. Ашмяны”.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *