Здзівілі дынамікай

Главное

Адкрыты рэгіянальны фестываль дзіцячых аматарскіх танцавальных калектываў «Крышталікі запрашаюць» адбыўся напрыканцы красавіка ў горадзе Бярозаўка. Удзел у конкурсе прыняў і наш харэаграфічны калектыў.

«Ашмянскія зорачкі» — выхаванцы дзіцячай школы мастацтваў — выступалі ў сярэдняй узроставай катэгорыі і спаборнічалі ў выканаўчым майстэрстве з іншымі калектывамі без наймення “узорны”. Нашы танцоры прадставілі сучасны эстрадны танец “Сіла рытму”. У ашмянскіх харэографаў атрымалася прадэманстраваць свае навыкі і прыемна здзівіць гледачоў і журы, якое ўзнагародзіла калектыў дыпломам у намінацыі “За дынаміку танца”. Канешне, як адзначыла настаўнік па класу харэаграфіі Кацярына Жаметра, хлопчыкам і дзяўчынкам яшчэ ёсць над чым працаваць. Танцамі большасць з іх займаецца толькі другі год, але тое, што яны навучыліся спраўляцца з хваляваннем і ў адказны момант паказваць свае здольнасці на ўсе сто працэнтаў, не можа не радаваць. Дарэчы прыходзіцца і вопыт, які выхаванцы атрымліваюць падчас такіх творчых конкурсаў.

Фестываль у Бярозаўцы запомніцца юным талентам не толькі ўдалым выступленнем і прызамі, але і цікавымі экскурсіямі. Пасля конкурсу ўдзельнікі накіраваліся ў ААТ “Шклозавод “Нёман” і музей шкла гэтага прадпрыемства, дзе іх пазнаёмілі не толькі з эксклюзіўнымі экзэмплярамі прадукцыі, але і са шкляной вытворчасцю.

Людміла ВЕРАС.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *