У АШМЯНАХ РЫХТУЮЦЦА ДА 70-ГОДДЗЯ ВЫЗВАЛЕННЯ БЕЛАРУСІ

Главное

Бягучы год для нашай краіны знакавы: сёлета мы адзначаем 70-ю гадавіну са дня вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў. Да юбілейнай даты ў раёне прымеркаваны шэраг мерапрыемстваў, у якіх задзейнічаны органы мясцовай улады,  вучнёўскія і працоўныя калектывы, грамадскія аб’яднанні і арганізацыі.

Раённы савет ветэранаў сумесна з установамі адукацыі арганізаваў алімпіяду “Мы ведаем, помнім”. У абласным этапе конкурснай праграмы прыме ўдзел работа краязнаўчай секцыі навуковага таварыства “Эрудыт” СШ №2.

Апошнія рэпетыцыі перад абласным этапам рэспубліканскага фестывалю “Не старэюць душой ветэраны” праводзіць народны хор ветэранаў вайны і працы РДК. Ужо на наступным тыдні калектыў пад кіраўніцтвам Уладзіміра Карасёва адправіцца на творчы  конкурс у Іўе.

Спартыўнае мерапрыемства з рабочай моладдзю, прымеркаванае да юбілейнай даты, плануе правесці раённы камітэт БРСМ. Актывісты маладзёжнай арганізацыі- вучні школ раёна рэгулярна наведваюць ветэранаў, якія пражываюць у зоне размяшчэння навучальнай установы. Да ганаровай даты будзе прымеркавана ўрачыстае прыняцце ў рады БРСМ і ўручэнне білетаў новым членам арганізацыі.

У бібліятэках раёна арганізаваны тэматычныя кніжныя выставы. Рознапланавыя творчыя мерапрыемствы рыхтуюць да 70-годдзя з дня вызвалення Беларусі клубныя ўстановы. На працягу года вучні школ раёна прымаюць удзел у патрыятычных акцыях “Дзякуй за жыццё”, “Напішы пісьмо ветэрану”, “Ветэран жыве побач”, “Пажылым – ад моладзі”.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *