Наш юны баяніст — у тройцы лепшых выканаўцаў вобласці

Культура

Дыплом трэцяй ступені атрымаў вучань Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Канстанцін Зарэцкі ў абласным фестываліконкурсе «Іграй, мой баян!». Такі поспехвынік шматдзённых заняткаў з выкладчыкам Юрыем Брашко. Наперадзе ў юнага музыкі яшчэ два конкурсы «Вясёлка надзей» і «ЛьВенок».

Вучань шостага класа Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў Канстанцін Зарэцкі 12 сакавіка прыняў удзел у абласным фестываліконкурсеІграй, мой баян!”


У конкурсе спаборнічалі 94 юныя акардэаністы і баяністы з усіх куткоў Гродзеншчыны. Агульная колькасць удзельнікаў-баяністаў склала 63 чалавекі. Таксама ўсе канкурсанты былі падзелены па трох узроставых групах. У старэйшай групе, у якой выступаў і Канстанцін, было 14 юных музыкаў, таму дыплом трэцяй ступені, які дастаўся менавіта яму, – годны вынік. Акрамя таго, вучань атрымаў памятныя падарункі ад арганізатараў конкурсу.

Як расказаў нам выкладчык Косці Юрый Часлававіч Брашко, вучань ён мэтанакіраваны і старанны, сур’ёзна займаецца музыкай, заседжваецца ў класе дапазна. У планах – паступленне ў Лідскі дзяржаўны музычны каледж. Высокая матывацыя юнага баяніста ўплывае на паспяховасць вынікаў. Заўважым, што Косця дабіраецца на заняткі ў гарадскую школу мастацтваў з Крэйванцаў. Немалое значэнне мае тое, што зацікаўленасць сына падтрымліваюць і заахвочваюць бацькі. Таму гэта перамога належыць і ім.

Наогул, конкурсны рух у дзіцячай школе мастацтваў займае значнае месца. Літаральна на днях, 18 сакавіка, адбыўся ўнутрышкольны конкурс на народным клавішным аддзяленні. Спадзяёмся, яго ўдзельнікі ў свой час змогуць, як і Канстанцін, абараніць гонар школы на абласных і рэспубліканскіх музычных форумах.

У Канстанціна ж наперадзе яшчэ два конкурсныя выезды. Яго чакаюць рэгіянальны конкурс “Вясёлка надзей” у Навагрудку і I адкрыты рэспубліканскі конкурс “ЛьВенок”. Няхай поспех яго не пакідае.

Дзмітрый РАДКЕВІЧ.

Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *