На свяце беларускага пісьменства ў Слоніме прайшло ўзнагароджанне пераможцаў XXVII рэспубліканскага конкурсу “Бібліятэка – асяродак нацыянальнай культуры”.
Першы намеснік Міністра культуры Рэспублікі Беларусь Наталля Карчэўская падзякавала лаўрэатам конкурсу за талент і прафесіяналізм, актыўны ўдзел ў рабоце па прапагандзе кнігі і ўручыла дыпломы пераможцам.
У намінацыі “За навацыі ў галіне бібліятэчнай справы” дыпломам першай ступені ўзнагароджана сельская бібліятэка аграгарадка Мураваная Ашмянка. Ганаровую ўзнагароду з рук першага намесніка міністра прымала загадчыца бібліятэкі Таццяна Ціхановіч.
Віншаванні прымалі лаўрэаты рэспубліканскага конкурсу і ад калектыву беларускага дзяржаўнага ансамбля “Песняры”.
Аліна САНЮК.
Фота Святланы МУЦЯНСКАЙ.