Нашаму земляку, геніяльнаму беларускаму архітэктару Віктару Уладзіміравічу Крамарэнку прысвоена ганаровае званне «Заслужаны архітэктар Рэспублікі Беларусь». Адпаведны Указ падпісаны Прэзідэнтам 26 лістапада 2018 года.
Віктар Уладзіміравіч, школьныя гады якога прайшлі ў Ашмянах, з’яўляецца аўтарам шэрага архітэктурных шэдэўраў. Сярод яго галоўных работ — чыгуначны вакзал у Мінску, Нацыянальная бібліятэка, музей Вялікай Айчыннай вайны.
Віктар Крамарэнка — прафесар, акадэмік, член-карэспандэнт Міжнароднай акадэміі архітэктуры, двойчы лаўрэат Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь, зараз — дырэктар праектнага прыватнага ўнітарнага прадпрыемства «Творчая майстэрня архітэктара Крамарэнкі В.У.»