Пошук папараць-кветкі і карагоды ля ачышчальнага вогнішча. Як у Гальшанах святкавалі Купалле

События

Купалле – адно з традыцыйных фальклорных свят, прысвечаных сонцу і росквіту зямлі. Яго нашы продкі адзначалі з даўніх часоў. З асаблівым размахам святкуюць яго штогод і на Ашмяншчыне. Сёлета гулянне ў чарговы раз ладзілася ля сцен Гальшанскага замка. Адзначалі яго, як заўсёды, вясёлым і дружным гуртам.

Удзельнікаў свята “Купалле на Гальшанскім замку” аб’ядналі песні, танцы і народныя гульні. Да спадобы аматарам фальклорных традыцый прыйшліся святочны тэматычны канцэрт, а таксама конкурсы, майстар-класы па пляценні вянкоў, карагоды, фітабар, фотазоны.

Супрацоўнікі Ашмянскага краязнаўчага музея імя Ф.Багушэвіча запрасілі гасцей на экскурсію ў паўночную вежу. Тут удзельнікі свята знаёміліся з гісторыяй замка і яго гаспадароў, а таксама легендамі пра Чорнага Манаха і Белую Панну.

Аматараў містыкі чакаў традыцыйны купальскі квэст – пошук папараць-кветкі. Згодна з народным павер’ем, стаць вельмі шчаслівым, зразумець мову звяроў і птушак можна з дапамогай кветкі папараці, якая зацвітае усяго на імгненне раз у год. Пошук «папараць-кветкі» – адзін з самых таямнічых рытуалаў купальскай ночы, да якога далучыліся ўдзельнікі свята ў Гальшанах.

Добры настрой гасцям стваралі чароўныя гукі музыкі, што ліліся меладычнай ракой. Асалоду сустрэчы з прыгожым прысутным падарылі заслужаны калектыў Рэспублікі Беларусь ансамбль танца, музыкі і песні “Белыя росы”, а таксама ўдзельнікі Лідскага эстраднага аркестра.

Асаблівую цікавасць у наведвальнікаў выклікала купальскае ачышчальнае вогнішча, ля якога прысутныя вадзілі вясёлыя карагоды.

Завяршальным аккордам свята стала вогненнае шоу і дыскатэка.

Мілана і Дамініка:

— Мы штогод прыязджаем у Гальшаны да бабулі. Тут весела на канікулах. На фестываль «Гальшанскі замак» заўсёды прыходзім. А вось на Купаллі яшчэ не былі. Цікавае свята! Нам падабаецца!

Дзіяна і Міхаіл Смола з дачкой:

— Хоць і жывем у Ашмянах, на Купалле прыехалі ўпершыню. Актыўны адпачынак і самім да спадобы, і дачка пазнаёміцца за народнымі традыцыямі. Вянкі, купальскае вогнішча, вогненнае шоу — будет што ўспомніць!

Таццяна Селістроўская за сяброўкамі:

— На такім свяце ўпершыню. Эмоцый вельмі многа. Такая магічная атмасфера! Ужо паспелі прайсці ля гандлёвых кропак і набыць сувеніры, наведаць аглядальную пляцоўку на паўночнай вежы замка. З задавальненнем вадзілі карагоды ля вогнішча і глядзелі вогненнае шоу.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *