Работнікі культуры аграгарадка Кракоўка зладзілі музычныя Каляды

Культура

 

Перыяд пасля Нараджэння Хрыстова і да Вадохрышча (у католікоў — ад Раства і да 6 студзеня) нашы продкі называлі Калядамі. У гэты зімовы час было прынята хадзіць у госці разам з Калядой у вобразе Казы — сімвалам ураджайнасці і дабрабыту. Шчодрыя пачастункі разам з народнымі песнямі, прыпеўкамі і танцамі чуліся на вуліцы і ў хатах. Кожная сям’я чакала моманту, калі завітаюць калядоўшчыкі, таму гаспадар хутка выходзіў на ганак і запрашаў гасцей у дом, дзе разгортвалася сапраўдная тэатральная імпрэза.

У гэтыя святочныя дні работнікі аддзела культуры і вольнага часу аграгарадка Кракоўка ладзяць тэатралізаваны канцэрт “Зимние святки» і запрашаюць да сябе ў госці калегаў са ўсіх устаноў культуры раёна. Сёлета на кракоўскай сцэне гучалі музычныя нумары ў выкананні работнікаў культуры з Гальшан, Граўжышак і Станцыі Ашмяны. Радавалі гледачоў і мясцовыя артысты – як дарослыя, так і дзеці. Разам з Дзедам Марозам і Снягуркай важным персанажам свята стала Баба Яга з Гродзяў, у якую вельмі ўдала пераўвасобілася Станіслава Тамашэвіч. Фальклорны гурт са Станцыі Ашмяны паказаў абрад каледавання.

Гледачоў чакала на святочнай праграме шмат сюрпрызаў – як музычных, так і ў выглядзе шчаслівага білета. Сувеніры былі ўручаны тым, каму пашанцавала падчас розыгрышу латарэі. Са сцэны гучала не толькі музыка, але і дасціпныя жарты, вядучыя запрашалі прыняць удзел у вясёлых гульнях.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *