Отреставрированный памятник на могиле Анджея Снядецкого откроется 30 ноября

События

Штогадовая краязнаўчая гасцёўня да дня нараджэння сусветна вядомага хіміка, урача, філосафа і грамадскага дзеяча, нашага земляка Енджэя Снядэцкага адчыніць дзверы 30 лістапада для ўсіх зацікаўленых, нераўнадушных да гісторыі свайго краю людзей.

Мерапрыемства адбудзецца на базе гісторыка-краязнаўчага музея Кальчунскай сярэдняй школы. Пачнецца яно святой імшой у Гародніцкай капліцы ў 10 гадзін. Затым адбудзецца адкрыццё пасля рэстаўрацыі помніка на магіле Енджэя Снядэцкага.

У навуковай канферэнцыі “Шлях да новага жыцця” прымуць удзел прадстаўнікі міністэрстваў культуры Польшчы і Беларусі, навукоўцы з Варшаўскай акадэміі мастацтваў, кіраўнікі адміністрацый Шальчынінкскага раёна (Літва) і гміны Мураваная Гасліна (Польшча).

Адбудзецца сустрэча вучняў Кальчунскай школы са школьнікамі Літвы і Польшчы.

Аліна САНЮК.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *