Отчётный концерт учреждений культуры района прошёл в Ошмянах. Следующий концерт – 4 ноября

Культура События


«Край беларускі, творчасцю ўспеты» – пад такой назвай прайшоў справаздачны канцэрт устаноў культуры раёна. Творчыя калектывы і вакалісты ў чарговы раз прадэманстравалі сваё майстэрства ашмянцам, прадставіўшы праграму ў двух аддзяленнях: народным і эстрадным. «Крыніцы», «Граўжанцы», «Джана Рома», «Карусель», «Жытніца» даўно сталі візітоўкай Ашмянскага раёна і дораць гледачам добры настрой далёка за межамі  свайго рэгіёна. Іх рэпертуар палюбіўся людзям рознага ўзросту, бо тое, што зроблена ад душы, заўжды кранае сэрца і пакідае незабыўны след.

Побач з калектывамі і людзьмі, імёны якіх не сходзяць з творчага небасхілу дзясяткамі год, яркімі зорачкамі запальваецца талент моладзі. Вакальная група Мураванаашмянкоўскага філіяла дзіцячай школы мастацтваў, інструментальны ансамбль «Весялушкі» Ашмянскай дзіцячай школы мастацтваў, Аліна Айвазоўская, Юрый Брашко, Дзіна Пятковіч, Алёна Бароўская, Марта Буткевіч, Вадзім Лукашэвіч, Аксана Юркантовіч, Сяргей Федаровіч, харэаграфічны калектыў народнага эстраднага тэатра песні і танца «Імпульс» дадалі творчаму канцэрту моладзевай энергіі і яскравасці.

Шчырыя ўсмешкі, бурныя апладысменты і цудоўны настрой гледачоў – самая высокая ацэнка творчай працы работнікаў устаноў культуры раёна, якую яны атрымалі падчас сваёй справаздачы.

Яшчэ адзін канцэрт чакае ашмянцаў 4 лістапада, на якім сваё майстэрства разам з ашмянскімі артыстамі прадэманструюць калектывы ўстаноў культуры Астравецкага, Смаргонскага і Іўеўскага раёнаў.

Аліна САНЮК



1 комментарий по теме “Отчётный концерт учреждений культуры района прошёл в Ошмянах. Следующий концерт – 4 ноября

  1. А где Каменнологский ДК? Зарплату получают ещё ту!!!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *