Ансамбль народной песни «Жытніца» выступил на празднике урожая в Литве

Культура


З сяброўскім візітам на традыцыйнае свята ўраджаю, што праходзіла ў Літве ў вёсцы Пікулішкі Вільнюскага раёна напрыканцы верасня, быў запрошаны народны ансамбль народнай песні «Жытніца». Такая вялікая і значная ўрачыстасць на літоўскай зямлі праходзіць з вялікім размахам. Прыгожа і па-святочнаму афармляюцца выставачныя пляцоўкі, а для гасцей і ўдзельнікаў рыхтуецца насычаная культурная праграма.

Удзельніца ансамбля Роза Яцуковіч адзначыла, што наш мастацкі калектыў на літоўскай зямлі – жаданы госць. Кожны выхад на сцэну, жывое гучанне, насычаная праграма прыйшліся даспадобы ўдзячным літоўскім гледачам.

На маштабнае мерапрыемства звычайна з’язджаюцца шматлікія госці з Украіны, Польшчы і Германіі. Як і ў папярэднія гады, госці свята прымаюць удзел у канцэртных праграмах.

Свой імправізаваны канцэрт на адной пляцоўцы з украінскімі калегамі даў наш народны ансамбль народнай песні «Жытніца».

Цёплы прыём, шчырыя апладысменты і прыемныя падарункі ад прадстаўнікоў гміны прывезлі таленавітыя ашмянскія артысты.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *