Народны ансамбль «Жытніца» заваяваў дыплом на фестывалі гумару

Культура События

Напрыканцы ліпеня ганаровае права прадставіць наш раён на рэспубліканскім фестывалі гумару “Аўцюкі-2012”, што праводзіцца ў Касцюковіцкім раёне Гомельскай вобласці, заслужыў народны ансамбль народнай песні “Жытніца”.

У адзін з фестывальных дзён наш ансамбль там выступаў з канцэртам. Гасцінная аўцюкоўская публіка сустрэла таленавітых ашмянскіх артыстаў хлебам-соллю і цёпла прымала апладысментамі. Не раз ашмянскім выступоўцам даводзілася выконваць мілагучныя беларускія песні “на біс”.

У Ашмяны народны ансамбль народнай песні “Жытніца”, акрамя дыплома фестывалю, прывёз цудоўныя ўражанні, успаміны і фотаздымкі.

У намінацыі “Гумарыстычная песня” наша “Жытніца” была лепшай.

Дыплом старшыні журы фестывалю, галоўнага рэдактара часопіса “Вясёлка”, лаўрэата Дзяржаўнай прэміі Рэспублікі Беларусь Уладзіміра Ліпскага атрымала Роза Яцуковіч, дырэктар Кракоўскага сельскага Дома культуры.

Алена ШЫДЛОЎСКАЯ.



4 комментария по теме “Народны ансамбль «Жытніца» заваяваў дыплом на фестывалі гумару

  1. Малайцы! Бiс-брава! Хвала i гонар!

    Нездарма на пытанне, чым славiцца Гродзенская вобласць некалi быу адказ:
    — Лiдскiм пiвам,
    Гродзенскiмi цыгарэтамi,
    Беняконьскiмi дзеукамi i
    АШМЯНСКIМI музыкамi

    Толькi адно незразумела — на здымку «Жытнiца» цi зборная Кракоускага, Жупранскага, Будзёнаускага ды Граужанскага СДК?

  2. ЗДЕСЬ СО ВСЕХ КЛУБОВ КОТОРЫЕ РАБОТАЮТ НА СУПЕРЕ ПОТОМУ ЧТО РОЗА ЯЦУКОВИЧ ВСЕХ В СВОЙ КРУЖОЧЕК ОБЪИДЕНЯЕТ——————УМНИЧКА

  3. СОЕДЕНИЛА И ПОБЕДИЛА*****************************************************************

  4. Тут живут много талантливых и интересных людей, но они разрознены. Роза нашла некоторых и смогла сформировать команду, смогла вдохновить и повести. Это победа всей команды.

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *