Жыхар Ашмянскага раёна заклікаў у інтэрнэце паліць машыны праваахоўнікаў і будынак пракуратуры

Происшествия

 

Зранку ў рэдакцыю патэлефанавала наша чытачка. Пенсіянерцы карцела расказаць аб набалелым.

— Ці бачылі вы, што ў Мінску робіцца?! Што яны ўсё не ўтаймуюцца. Учора «Контуры» па тэлевізары глядзела. Па сталічных вуліцах п’яныя хуліганы ходзяць, парадак парушаюць. Шкло міліцыянерам ва ўчастку выбілі. Гэта ж як нармальнаму чалавеку ў выхадны дзень адпачыць? Як у магазін схадзіць, як з дзіцём пагуляць?

Дзякуй Богу, у Ашмянах супакоіліся, — працягвала жанчына. — Можа, адумаліся? Разумець жа трэба: наш надзейны памочнік у жыцці — старанная праца. Будзеш працаваць, без кавалка хлеба ні ты, ні твае дзеці не застануцца. А калі лынды па вуліцах біць, то хутка ўсё разбазарыцца.

Не інакш як вар’ят, упэўнена жанчына, і той жыхар нашага раёна, які заклікаў у інтэрнэце паліць машыны праваахоўнікаў і будынак пракуратуры. Сапраўды, на што ён разлічваў? Застацца невядомым і не несці адказнасці? Між тым, асоба «змагара» ўстаноўлена, як і той факт, што з 14 кастрычніка ён заклікаў нішчыць маёмасць прадстаўнікоў праваахоўных органаў. Замест штурму КДБ, на які разлічваў 55-гадовы жыхар раёна, яму прыйдзецца ўстаць перад судом. Падчас вобыску ў доме мужчыны аператыўнікі знайшлі 9 бляшанак пораху, 50 паляўнічых і 20 дробнакаліберных патронаў.

Зараз мужчына знаходзіцца ў ізалятары часовага ўтрымання. За знішчэнне дакументаў (парваў пастанову на вобыск), незаконны абарот боепрыпасаў і падбухторванне да здзяйснення асабліва злоснага хуліганства ўзбуджаны крымінальныя справы.

 



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *