Ашмянскія выканаўцы заявілі аб сабе ў Валожыне

Культура

“Адна зямля” – так называецца штогадовы рэгіянальны фестываль-конкурс эстраднай песні, які дае магчымасць раскрыцца творчаму таленту маладых людзей з Валожына, Астраўца, Маладзечна, Смаргоні, Ашмян, Мядзеля і Вілейкі. Згодна з палажэннем фестывалю (конкурс штогод мяняе месца правядзення) сёлета творчую моладзь прымала валожынская зямля. Ад нашага раёна ў конкурсе прымалі ўдзел Ксенія Крышаловіч і Раман Краўчанка (вучні СШ №1), Ангеліна Захарэўская (СШ №3), Надзея Лукашэвіч (СШ №1), Вадзім Лукашэвіч, Аліна Пяткевіч (студэнты сталічных ВНУ) і Любоў Шчарбакова (Гальшанскі Дом культуры).

Сёлетні фестываль быў вельмі спрыяльным для ашмянскіх маладых выканаўцаў. Дыплом трэцяй ступені ва ўзроставай групе 14-17 гадоў атрымала Ангеліна Захарэўская. Трэцяе месца заняла і Любоў Шчарбакова, якая выступала ў групе ад 24 да 31 года. Ва ўзросце 18-23 гады перамогу святкавала Аліна Пяткевіч. Гран-пры фестывалю-конкурсу таксама заваявалі ашмянцы. Адзінагалосна вышэйшую ўзнагароду фестывалю журы аддало нашаму Вадзіму Лукашэвічу.

Удзельнікі конкурсу вярнуліся дамоў не толькі з дыпломамі і падарункамі, але і з сімвалам фестывалю эстраднай песні “Адна зямля” – глобусам, а гэта значыць, што ў наступным годзе таленавітых выканаўцаў рэгіёна запросіць да сябе ў госці Ашмяншчына.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *