Рэха свята

Культура

Канцэрт у вёсцы, і нават у аграгарадку, — падзея значная. І не толькі таму, што можна паслухаць артыстаў, акунуцца ў мір музыкі. Калі ж яшчэ сустракацца аднавяскоўцам, як не падчас такіх мерапрыемстваў?! Дзе ж яшчэ абмяркоўваць пытанні, гаварыць аб усім неперагавораным за доўгія зімовыя вечары?!

А таму і ў Жупранах у адзін з сонечных веснавых дзён жыхары аграгарадка спяшаліся ў сельскі Дом культуры. Тут для гасцей ладзіўся вечар-прысвячэнне, прымеркаваны да Міжнароднага дня жанчын. Павіншаваць прадстаўніц слабога полу, падарыць ім добры настрой прыехаў вакальна-інструментальны ансамбль Ашмянскага мясакамбіната «Ашмянскія волаты». У выкананні артыстаў гучалі вядомыя песні на рускай, беларускай і англійскай мовах. Дарэчы, замежныя і сучасныя рускія хіты падарыла моладзі Алёна Ранцава.

Са шчырай усмешкай і адкрытым сэрцам сустракалі музыкантаў самыя маленькія слухачы — дзеці, якія не толькі адорвалі артыстаў шчодрымі апладысментамі, але і дэманстравалі прысутным клас у танцах.

Людміла КОЗЕЛ.

Фота Валянціны ГОРЫД.



1 комментарий по теме “Рэха свята

  1. паслухаць бы як гучыць аднаўленны гурт

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *