Падпіску на “Ашмянскі веснік” і іншую перыёдыку для жыхароў Мураванаашмянкоўскага сельсавета афармляе Ірына Тамашэвіч

Общество

Навіны раёна – у паштальёна. Менавіта такую думку выказалі жыхаркі аграгарадка Мураваная Ашмянка Аліна Лыскойць і Валянціна Пашынь, калі мы завіталі ў вёску. Паштальён  Ірына Тамашевіч, расклаўшы свежыя экзэмпляры прэсы, спяшаецца па адрасах. Яе чакаюць жыхары Мураванай Ашмянкі і 17 населеных пунктаў сельсавета.

Па аграгарадку амаль 5 кіламетраў дарогі набярэцца, а на мотадастаўцы патрэбна наведацца да жыхароў у 17 населеных пунктаў, — пацвярджае Ірына Антонаўна. Людзі не толькі выпісваюць газеты і часопісы. Праз паштовыя паслугі аплачваюць камунальныя  плацяжы. У самыя загружаныя дні падчас мотадастаўкі, а яна прыходзіць 6 разоў у месяц, прывозім не толькі пошту і пасылкі вяскоўцам, але і пенсію, харчовыя тавары першай неабходнасці, — расказвае яна.

Па словах Ірыны Тамашэвіч, у асаблівай павазе ў вяскоўцаў раённая газета. Больш за сто экзэмпляраў яе выпісваюць у сельсавеце. Безумоўна, падпіска на “Ашмянскі веснік” у апошні квартал года прадоўжыцца, бо некаторыя жыхары па шмат год выпісваюць раёнку, перадаючы традыцыю маладому пакаленню. Зрэшты, чытальніцкія перавагі, як водзіцца, у кожнага свае.

Пацікавіліся  мы, што ў сумцы паштальёна? Ірына Антонаўна раскрыўшы яе, паказвае і расказвае:

«Шмат прыхільнікаў у “СБ. Беларусь сегодня”, асабліва любяць новую талстушку, “Сельскую газету”, як правіла, чытаюць тыя, хто працуе ў сельскай гаспадарцы, а выйшаўшы на пенсію, яны застаюцца вернымі сваім перавагам. У гэтай прэсе шмат розных інтэрв’ю, рэпартажаў з артыстамі, экспертамі, спартсменамі.»

У вялікай  сумцы паштальёна, акрамя газет, — паштоўкі, канверты, сувеніры, а яшчэ – прадукты харчавання, невялічкія пасылкі. Мне часта тэлефануюць з аддаленых вёсак і просяць:

«Прывязі, Антонаўна, заўтра макарон, цукру. Я закупляю ўсё неабходнае і дастаўляю па адрасе, — расказвае паштальён. — Тут жа на месцы прымаю плату за тэлефон, электрычнасць, пенсіі развожу. І людзі гавораць “дзякуй”, што зберагла іх час, прыйшла з добрымі навінамі. Так прыемна, калі цябе сустракаюць як роднага чалавека, з удзячнасцю і ўсмешкай. Мне падабаецца ўручаць людзям падарункі ад родных. Часта бывае, што дзеці жывуць далёка, прысылаюць састарэлым бацькам сувеніры, адзенне, ласункі, бо не маюць магчымасці часта прыехаць на малую радзіму. І наадварот, бацькі дзецям альбо ўнукам перасылаюць гасцінцы. Такія пасылкі прыношу заўсёды з задавальненнем, бо сама матуля. Дачка, два сыны радуюць поспехамі. Працуючы паштальёнам, адчуваю сябе на сваім месцы, таму што люблю працаваць дзеля людзей і прыносіць ім радасць,  асалоду ад добрых навін і добрых адносін.»

Падпісацца на “Ашмянскі веснік” можна ў любым паштовым аддзяленні, а таксама ў паштальёнаў. Кошт індывідуальнай падпіскі на месяц складае 8,90 рубля, ведамаснай – 20 рублёў.

Ганна ДАВІДОВІЧ.

Фото Марты БАГДАНОВІЧ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *