Паведамленне Ашмянскай раённай выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання ад 20 лютага 2014 г. аб рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў дваццаць сёмага склікання

Главное

Ашмянская раённая выбарчая камісія па выбарах дэпутатаў мясцовых Саветаў дэпутатаў дваццаць сёмага склікання паведамляе, што ў адпаведнасці з артыкуламі 40 і 68 Выбарчага кодэкса Рэспублікі Беларусь кандыдатамі ў дэпутаты Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў зарэгістраваны:

па Навасёлкаўскай выбарчай акрузе № 1:

Хілінскі Станіслаў Пятровіч, 12 студзеня 1970 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Упраўленне капітальнага будаўніцтва Ашмянскага райвыканкама”, жыхар  аграгарадка Навасёлкі Ашмянскага раёна, беспартыйны;

па Барунскай выбарчай акрузе № 2:

Каморнік Пётр Аляксандравіч, 5 красавіка 1958 года нараджэння, дырэктар філіяла гравійна-сартавальнага завода “Баруны” адкрытага акцыянернага таварыства “Дарбудіндустрыя”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Доргішскай выбарчай акрузе № 3:

Кулак Павел Эдвардавіч, 23 чэрвеня 1968 года нараджэння, галава сялянскай фермерскай гаспадаркі “Грунвальд”, жыхар вёскі Міхайлоўшчына Ашмянскага раёна, беспартыйны;

Праўко Мікалай Мікалаевіч, 23 снежня 1950 года нараджэння, старшыня сельскагаспадарчага вытворчага кааператыва “Гальшанскі”, жыхар аграгарадка Гальшаны Ашмянскага раёна, беспартыйны;

па Гальшанскай выбарчай акрузе № 4:

Коўзан Вайцех Іванавіч, 18 мая 1961 года нараджэння, старшыня Гальшанскага сельскага Савета дэпутатаў, жыхар аграгарадка Баруны Ашмянскага раёна, беспартыйны;

па Каменскай выбарчай акрузе № 5:

Грыхуцік Міхаіл Міхайлавіч, 9 студзеня 1946 года нараджэння,  старшыня Ашмянскага раённага Савета вэтэранаў Ашмянскай раённай арганізацыі ветэранаў Беларускага грамадскага аб’яднання ветэранаў, жыхар  горада Мінска, член Аграрнай партыі;

па Граўжышкоўскай выбарчай акрузе № 6:

Гаруновіч Жанна Вацлаваўна, 19 ліпеня 1970 года нараджэння, начальнік землеўпарадкавальнай службы Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Крэйванцаўскай выбарчай акрузе № 7:

Квяткевіч Мікалай Уладзіміравіч, 26 мая 1958 года нараджэння, старшыня Ашмянскага раённага Савета дэпутатаў, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Кальчунскай выбарчай акрузе № 8:

Юкевіч Віктар Антонавіч, 15 красавіка 1959 года нараджэння, дырэктар вучэбна-вытворчага ўнітарнага прадпрыемства “Ашмянская аўтамабільная школа” рэспубліканскага дзяржаўна-грамадскага аб’яднання “Добраахвотнае таварыства садзейнічання арміі, авіяцыі і флоту Рэспублікі Беларусь”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Будзёнаўскай выбарчай акрузе № 9:

Гардзей Андрэй Валер’евіч, 20 жніўня 1986 года нараджэння, начальнік Ашмянскай раённай інспекцыі прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Мураванаашмянкоўскай выбарчай акрузе № 10:

Каспяровіч Галіна Тадэвушаўна, 15 мая 1971 года нараджэння, старшыня Мураванаашмянкоўскага сельскага Савета дэпутатаў, жыхарка аграгарадка Мураваная Ашмянка Ашмянскага раёна, беспартыйная;

па Гродзінскай выбарчай акрузе № 11:

Турлай Раіса Мікалаеўна, 30 студзеня 1968 года нараджэння, старшыня Ашмянскай раённай прафсаюзнай арганізацыі работнікаў аграпрамысловага комплексу Беларускага прафесійнага саюза работнікаў аграпрамысловага комплексу, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Станцыённай выбарчай акрузе № 12:

Люткоўскі Эдвард Баляслававіч, 19 жніўня 1958 года нараджэння, дырэктар Ашмянскага вытворча-гандлёвага філіяла адкрытага акцыянернага таварыства “Лідахлебапрадукт”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Жупранскай выбарчай акрузе № 13:

Шымановіч Аляксандр Іванавіч, 10 красавіка 1958 года нараджэння, дырэктар Ашмянскага раённага ўнітарнага прадпрыемства “Селекцыйна-племянны цэнтр жывёлагадоўлі”, жыхар аграгарадка Жупраны Ашмянскага раёна, беспартыйны;

па Кракоўскай выбарчай акрузе № 14:

Лаздзін Мікалай Станіслававіч, 15 верасня 1965 года нараджэння, індывідуальны прадпрымальнік, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Усходняй выбарчай акрузе № 15:

Бізюк Уладзімір Аляксандравіч, 25 мая 1955 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай установы адукацыі “Ашмянская школа-інтэрнат для дзяцей-сірот і дзяцей, якія засталіся без апекі бацькоў”,  жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Школьнай выбарчай акрузе № 16:

Белавус Марына Рамуальдаўна, 11 лютага 1967 года нараджэння, дырэктар Ашмянскай раённай цэнтралізаванай бібліятэчнай сістэмы аддзела ідэалагічнай работы, культуры і па справах моладзі Ашмянскага раённага выканаўчага камітэта, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Будаўнічай выбарчай акрузе № 17:

Давідовіч Ганна Мікалаеўна, 11 лістапада 1966 года нараджэння, галоўны рэдактар установы “Рэдакцыя газеты “Ашмянскі веснік”, жыхарка горада Мінска, беспартыйная;

па Савецкай выбарчай акрузе № 18:

Кунц Уладзімір Міхайлавіч, 29 снежня 1970 года нараджэння, галоўны ўрач установы аховы здароўя “Ашмянская цэнтральная раённая бальніца”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Аўдзееўскай выбарчай акрузе № 19:

Жур Мар’ян Станіслававіч, 5 красавіка 1965 года нараджэння, дырэктар філіяла Гродзенскага рэспубліканскага ўнітарнага прадпрыемства электраэнергетыкі “Гроднаэнерга” — Ашмянскія электрычныя сеткі, жыхар горада Смаргонь, беспартыйны;

па Кааператыўнай выбарчай акрузе № 20:

Горбач Андрэй Канстанцінавіч, 10 мая 1975 года нараджэння, старшы інспектар інспекцыі дзяржаўнага пажарнага нагляду Ашмянскага раённага аддзела па надзвычайных сітуацыях установы “Гродзенскае абласное ўпраўленне Міністэрства па надзвычайных сітуацыях Рэспублікі Беларусь”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Заходняй выбарчай акрузе № 21:

Абухоўскі Канстанцін Альбінавіч, 28 жніўня 1971 года нараджэння, дырэктар Ашмянскага філіяла Гродзенскага абласнога спажывецкага таварыства, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Крынічнай выбарчай акрузе № 22:

Маліна Іван Дзянісавіч, 7 ліпеня 1979 года нараджэння, галоўны дзяржаўны санітарны ўрач Ашмянскага раёна – галоўны ўрач дзяржаўнай установы “Ашмянскі раённы цэнтр гігіены і эпідэміялогіі”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Міцкевічскай выбарчай акрузе № 23:

Казлоўскі Аляксандр Міхайлавіч, 17 чэрвеня 1976 года нараджэння, дырэктар Ашмянскага філіяла камунальнага ўнітарнага прадпрыемства па забеспячэнні палівам “Гроднааблпаліва”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Цэнтральнай выбарчай акрузе № 24:

Невяркевіч Лілія Мікалаеўна, 25 мая 1972 года нараджэння, дырэктар дзяржаўнай установы “Тэрытарыяльны цэнтр сацыяльнага абслугоўвання насельніцтва Ашмянскага раёна”, жыхарка горада Ашмяны, беспартыйная;

па Зарэчнай выбарчай акрузе № 25:

Трапачка Уладзімір Сяргеевіч, 19 студзеня 1977 года нараджэння, кіраўнік цэнтра банкаўскіх паслуг № 405 адкрытага акцыянернага таварыства “БПС-Сбербанк”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Купалаўскай выбарчай акрузе № 26:

Канцавы Сяргей Анатольевіч, 28 кастрычніка 1978 года нараджэння, галоўны інжынер адкрытага акцыянернага таварыства “Радыётэхніка”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны;

па Маладзёжнай выбарчай акрузе № 27:

Вайшнаровіч Віктар Іванавіч, 25 жніўня 1960 года нараджэння, дырэктар установы адукацыі “Ашмянскі дзяржаўны прафесійны аграрна-тэхнічны каледж”, жыхар горада Ашмяны, беспартыйны.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *