Гарадская бібліятэка падрыхтавала выставу да адкрыцця II гульняў краін СНД

Культура

Супрацоўнікі гарадской бібліятэкі падрыхтавалі кніжна-ілюстрацыйную выставу «Сильный характер – яркая игра», прымеркаваную да адкрыцця II гульняў краін СНД, якія праходзяць у нашай краіне з 4 па 15 жніўня.

Наведвальнікі бібліятэкі цікавяцца артыкуламі па дадзенай тэматыцы, а таксама знаёмяцца з кнігамі аб спартыўных дысцыплінах, у якіх спартсмены будуць спаборнічаць. Выклікаюць цікавасць у чытачоў і турыстычныя выданні, якія змяшчаюць інфармацыю аб спартыўных аб’ектах, на якіх разгортваюцца спартыўныя баталіі.

Людміла ЗАРЭЦКАЯ, загадчык гарадской бібліятэкі.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *