У бібліятэцы аграгарадка Крэйванцы была прадстаўлена гісторыка-краязнаўчая галерэя “Нашы землякі – удзельнікі вайны”

Культура

Вялікая Айчынная вайна была суровым выпрабаваннем для людзей. Мужнасць і патрыятызм сталі тымі непрыступнымі бастыёнамі, аб якія разбіваліся варожыя сілы. Час ідзе, яго не спыніць. Мінулае становіцца гісторыяй. Слаўнай, гераічнай, трагічнай і крывавай. Менавіта такімі паўстаюць зараз падзеі Вялікай Айчыннай вайны.

У сельскай бібліятэцы аграгарадка Крэйванцы ў рамках патрыятычнага бібліямарафона “Беларусь пачынаецца тут і зараз” была прадстаўлена гісторыка-краязнаўчая галерэя “Нашы землякі – удзельнікі вайны”. Вядучыя мерапрыемства расказалі прысутным, як пачалася вайна, якія цяжкасці выпалі на долю людзей, якія перажылі яе, а таксама пра гераізм, мужнасць і стойкасць усіх савецкіх людзей. Таксама паведамілі пра землякоў, якія ўнеслі свой уклад у перамогу над фашызмам, пра помнікі воінам-вызваліцелям на тэрыторыі сельсавета.

Да мерапрыемства была аформлена выстава-хроніка “Памяць палаючых гадоў”, на якой прадстаўлены кнігі пра гераізм і подзвігі, здзейсненыя нашымі людзьмі ў імя Радзімы.

Валянціна ДЗЯДЗІЧКІНА,

бібліятэкар сельскай бібліятэкі аг. Крэйванцы.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *