У Гальшанах праходзіць фестываль “Гальшанскі замак»

Общество

Доўгачаканая сустрэча адбываецца пад дэвізам «З мінулага ў дзень сённяшні”.

Пачалося мерапрыемства канцэртам арганнай музыкі, які сабраў гасцей і мясцовых жыхароў у сценах касцёла святога Іаана Хрысціцеля. Творы Баха, Гуно, Агінскага, Гендэля выканалі саліст Беларускай дзяржаўнай філармоніі, лаўрэат міжнародных музычных конкурсаў Аляксандр Музыкантаў і знакаміты арганіст з г. Маладзечна Андрэй Міхневіч.

Затым па традыцыі адбылося тэатралізаванае шэсце з цэнтра аграгарадка да таямнічай “каменнай кветкі” Гальшанскага краю. У ім прынялі ўдзел фантастычныя насельнікі замка, вершнікі і сярэднявечныя рыцары клубаў гістарычных рэканструкцый.

Пасля ўрачыстага адкрыцця фестывалю сваё майстэрства прадэманстравалі клубы гістарычнай рэканструкцыі «Клан МакВітан» і «Веруш», а таксама гурт Nevrida.

У праграме свята шмат цікавостак, сярод якіх выступленне коннага клуба «Секерж», а таксама канцэртная праграма ўдзельнікаў шоу «Х-фактар Беларусь» і вогненна-піратэхнічнае шоу «Магія агню”.

Фота Аліны БЕЛІЦКАЙ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *