Праваслаўныя вернікі Ашмяншчыны святкуюць Вербную нядзелю

Общество

 

Сёння праваслаўныя вернікі Ашмяншчыны святкуюць Вербную нядзелю (Вербніцу). У цэрквах з гэтай нагоды праходзяць урачыстыя богаслужэнні.

Галінкі маладой вярбы, якая сімвалізуе перамогу жыцця над смерцю, прынеслі ў храм прыхаджане царквы Уваскрасення Хрыстова ў Ашмянах. Пад час службы благачынны цэркваў Ашмянскага праходу протаіерэй Пётр Пятлёха нагадаў вернікам біблейскую гісторыю хрысціянскага свята Уваходу Гасподняга ў Іерусалім. У Новым Запавеце гаворыцца, што Ісус заехаў у вароты Іерусаліма верхам на асле, што сімвалізавала рахманасць і любоў да свету. Месію віталі як цара або вялікага палкаводца: яго шлях высцілалі пальмавымі галінамі і вопраткай.

Пасля літургіі настаяцель храма асвяціў вербачкі і пажадаў прыхаджанам штодзённай радасці ў шчырай малітве за Хрыста, моцнага здароўя і невычэрпных духоўных сіл.

Вербніца адзначаецца за тыдзень да Светлага Хрыстовага Уваскрасення, а браты нашы – католікі Вялікдзень святкуюць сёння, таму айцец Пётр нагадаў, каб праваслаўныя абавязкова раздзялілі з імі радасць вялікай падзеі.

Аліна БЕЛІЦКАЯ.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *