Напярэдадні вечара сустрэч пагаварылі з педагогамі аб іх настаўніках

Образование

 

Настаўнік. Для кожнага чалавека гэта паняцце мае сваю афарбоўку. Але ўсім зразумела, што педагог павінен быць выхаваны сам, каб выхоўваць іншых. Школьнікі, гледзячы на свет настаўнікаў звонку, вырашылі вывучыць яго знутры і стаць настаўнікам. Напярэдадні вечара сустрэч мы пагаварылі з педагогамі аб іх настаўніках. Цёплыя ўспаміны, забаўныя гісторыі і нават слёзы сентыментальнасці — усё ў апавяданнях нашых герояў.

Наталля Аўсюкевіч, настаўнік беларускай мовы і літаратуры Кальчунскай СШ.

— Ніколі не задумвалася над пытаннем: хто паўплываў на выбар маёй прафесіі. І толькі зараз з упэўненасцю магу сказаць, што гэта настаўнікі, якія мяне акружалі.

Першая мая настаўніца Варвара Чаславаўна Кавалеўская шчыра перажывала ўсе перамогі і непрыемнасці, заўсёды знаходзіла патрэбныя словы, падтрымлівала. Яе добрыя, чыстыя позіркі, ласкавая ўсмешка і любоў да дзяцей назаўсёды засталіся ў памяці. Здавалася, што ёй падуладна ўсё на свеце. З самага дзяцінства я марыла стаць падобнай на яе.

Ужо ў старэйшых класах класным кіраўніком была настаўніца рускай мовы і літаратуры Надзея Валяр’янаўна Ціхановіч, якая прывіла любоў да кнігі.

Канчаткова з будучай прафесіяй я вызначылася ў выпускным класе. На мой выбар паўплывала настаўніца беларускай мовы і літаратуры Ірына Казіміраўна Пяткевіч. Заўсёды строгая, акуратная, яна настолькі пранікнёна і маляўніча выкладала матэрыял, што падчас нават слёзы на вачах выступалі. Працу сваю вельмі любіла, была прынцыповай і патрабавальнай. Вучыла разважаць і пісаць цікавыя сачыненні. Яе словы аб прыгажосці і багацці роднай мовы назаўсёды прараслі ў маім сэрцы. Ірына Казіміраўна імкнулася, каб кожны ўрок быў цікавы, адметны па-свойму, каб запаў у душу. Мела прыроджаны талент да педагогікі. Тады я і зрабіла свой выбар.

Час ляціць хутка. Ужо 30 год пасля школы… Я вельмі ўдзячна настаўнікам, якія сустрэліся на маёй жыццёвай сцежцы. Дзякуй за веды, за мудрасць і добразычлівасць!

Аляксей Акінча, настаўнік гісторыі Граўжышкоўскага ВПК.

— Напачатку, карыстаючыся магчымасцю, хацеў бы падзякаваць усім маім настаўнікам, без выключэння.

Так склалася, што за час навучання мне давялося змяніць некалькі школ, змяняліся і педагогі. Я выбраў шлях настаўніка. Найбольшы ўплыў на мяне аказалі менавіта настаўнікі гісторыі. Іх у мяне было трое. Спачатку Валянціна Іванаўна Шаверда, менавіта на яе ўроках з’явіўся інтарэс да гісторыі. Затым Сяргей Аляксандравіч Савасцінкевіч, які маю цікавасць і запал гісторыяй падтрымаў. Пазней яго змяніла Вольга Станіславаўна Супрановіч — сапраўдны прафесіянал сваёй справы. Памятаю, калі я даведаўся, што Сяргей Аляксандравіч больш не будзе выкладаць у нас гісторыю, то вельмі засмуціўся. Але ўжо з першых урокаў Вольгі Станіславаўны зразумеў: “файная жанчына”, спрацуемся» (смяецца).

Сёння многія мае настаўнікі — мае калегі, але ўсё роўна працягваюць заставацца маімі настаўнікамі і ніколі не адмаўляюць у парадзе і дапамозе. Шчыры дзякуй ім. Што дрэннае — то не я (смяецца). Усяго найлепшага!

Елена Буйвид, учитель английского языка гимназии № 1 г. Ошмяны.

— Я окончила СШ № 2 в 1998 году, после чего прошло уже 24 года, но, несмотря на столь длительный период, школу вспоминаю довольно часто и тепло. Мне повезло с учителями! Это были мастера своего дела, опытные, знающие свой предмет, умеющие увлечь…

Благодаря своему учителю математики Вере Филипповне Тымуль, я с легкостью усвоила такие истины как: “Пифагоровы штаны во все стороны равны” и “Бисектриса — это крыса, которая бегает по углам и делит его пополам” (смеется). Сложнейшие  темы объяснялись с легкостью и так доходчиво, что понимали ВСЕ.

Учитель русского языка и литературы Лидия Владимировна Гайсенок привила любовь к языку, к чтению. До сих пор помню отрывки, которые учили наизусть… Мне настолько нравилось обсуждать прочитанные произведения, что я даже рисовала к ним иллюстрации.

С большой теплотой вспоминаю своих классных руководителей Терезу Романовну Ивашкевич и Терезу Ивановну Адашкевич, учителей белорусского языка. Помню наши походы — макароны с тушенкой, приготовленные на костре, казались для меня наивкуснейшим деликатесом!

А какие мероприятия мы проводили! Хорошее было время. спасибо вам, мои дорогие учителя!

Инга ГИЗ.



Теги:

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *