«Звонкая раніца-3»: галасуем за нашых!

Главное


Конкурс «Звонкая раніца», арганізатарамі якога з’яўляюцца «Настаўніцкая газета» і адукацыйна-аздараўленчы цэнтр «Зубраня», ашмянцам добра вядомы. Нагадваем, што па выніках кастынгу сёлета наш раён у конкурсе прадстаўляюць чацвёра юных выканаўцаў. Артур Ількевіч, Святлана Каляга, Кацярына Квяткоўская, Ангеліна Захарэўская трапілі ў лік 75 фіналістаў. Той, хто не трапіў на канцэрты з удзелам нашых выканаўцаў, ацаніць іх талент можа, зайшоўшы на афіцыйны сайт конкурсу «Звонкая раніца-3».

І не забудзьцеся, ашмянскія зорачкі чакаюць нашай падтрымкі, дзякуючы якой яны змогуць атрымаць 12 дадатковых балаў. Прыміце ўдзел ў SMS-галасаванні, якое скончыцца ў 24 гадзіны 30 студзеня 2013 года напярэдадні гала-канцэрта, дзе і будуць вызначаны дзесяць пераможцаў, уладальнік Гран-пры і іншыя намінанты.

ГАЛАСУЕМ! Адпраўляем SMS-паведамленне на нумар 7755. Тэкст паведамлення ‑ нумар фіналіста (Захарэўская Ангеліна ‑ 02, Квяткоўская Кацярына ‑ 06, Каляга Святлана ‑ 27, Ількевіч Артур ‑ 55). Кошт SMS-паведамлення ўдакладняйце ў свайго мабільнага аператара.



1 комментарий по теме “«Звонкая раніца-3»: галасуем за нашых!

Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *