Рашэннем савета фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва на работы на Гальшанскім замку сёлета выдаткавана 350 тысяч рублёў

 

Штодзень адноўленая Паўночная вежа Гальшанскага замка прымае дзясяткi турыстаў з розных куткоў Беларусi.

На працягу некалькiх гадоў  на замчышчы вялася масштабная рэстаўрацыя, спецыялiсты займалiся праектнымi i архiўнымi работамi.  З фонду Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва, дзяржаўнай праграмы «Культура Беларусі» за ўвесь перыяд работ на Гальшанскім замку было выдаткавана звыш трох мільёнаў рублёў, а на стварэнне і абсталяванне візіт-цэнтра з мясцовага бюджэту было накіравана 200 тысяч рублёў.

Фото Алексея Бибикова. sb.by

Сапраўды, цалкам новы выгляд набыла прызамкавая тэрыторыя, з’явілася вялiкая стаянка, сучаснае асвятленне, а на замку — лесвіцы і аглядальныя пляцоўкі. Асобае месца займае музеефікацыя паўночнай вежы, на паверхах якой адлюстравалiся гісторыя і легенды краю.

Работы ў былой рэзiдэнцыi Сапег будуць працягвацца. Рашэннем савета фонда Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь па падтрымцы культуры і мастацтва на работы на Гальшанскiм замку ў  бягучым годзе выдаткавана 350 000 беларускiх рублёў. Яшчэ 388 720 беларускіх рублёў прадугледжана дзяржаўнай праграмай «Культура Беларусі».

Па словах намеснiка старшынi райвыканкама Наталлi Станкевiч, атрыманыя сродкi будуць накiраваны на супрацьаварыйныя работы на фрагменце Паўночна-ўсходняга корпуса, а таксама на ўкладку падлогi ў памяшканнях, якiя прымыкаюць да Паўночнай вежы, усталяванне турнікета. Функцыi заказчыка па распрацоўцы праектна-сметнай дакументацыi i правядзеннi  рэстаўрацыйных работ выконвае КУДП «Упраўленне капiтальнага будаўнiцтва Ашмянскага раёна».

Оперативные и актуальные новости г. Ошмяны и Ошмянского района в нашем Telegram-канале. Подписывайтесь по ссылке https://t.me/osh_by
0

Добавить комментарий

Авторизация
*
*
Регистрация
*
*
Генерация пароля