Падводзім вынікі латарэі ад «Ашмянскага весніка»

Культура

 

Падчас падпісной кампаніі на трэці квартал і другое  паўгоддзе бягучага года наша газета прапанавала сваім падпісчыкам паўдзельнічаць у розыгрышы латарэі, для пераможцаў якой прадугледжана экскурсія ў Гальшанскі замак.

За некалькі тыдняў, што працягвалася акцыя, у рэдакцыю прыйшлі дзясяткі копій падпісных квітанцый. Падчас розыгрышу спадарыня Удача сваёй упэўненай рукой указала на трох нашых падпісчыкаў: ашмянца Яўгена Більмона з вуліцы Кірава, Вольгу Кавалеўскую з вуліцы Заводскай аграгарадка Кальчуны і Таццяну Шаткевіч з вёскі Роўнае Поле.

Віншуем пераможцаў і чакаем званкоў у рэдакцыю па тэлефоне 7-46-73, каб узгадніць час экскурсіі.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *