Ученики СШ №2 стали победителями областного этапа научных работ. Приз – поездка в оздоровительный лагерь

Образование События


Трое вучняў СШ №2 ‑ Дзмітрый Громаў, Юлія Жаглевіч і Аксана Дваранская ‑ у хуткім часе паедуць адпачываць у дзіцячы аздараўленчы лагер “Зубраня”. Такую магчымасць яны атрымалі дзякуючы ўдзелу ў рэспубліканскай акцыі “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся”. Яны сталі пераможцамі абласнога этапа конкурсу навукова-даследчых работ “Таямніцы малой радзімы”, што праходзіў у межах акцыі, і ў пачатку снежня будуць абараняць гонар нашага раёна ў фінале рэспубліканскага конкурсу. Пад кіраўніцтвам настаўнікаў Л.Г. Пятровай, Т.А. Кіркоўскай, І.Г. Барысевіч і А.П. Абрамовіч вучні сабралі і прыгожа аформілі паданні і легенды Ашмянскага краю. Сваю работу – шыкоўна аформлены фаліянт пад назвай “Край сівой даўніны і прыгожых легенд” ‑ яны і вынеслі на суд абласнога журы. Падчас абароны юныя даследчыкі нават інсцэніравалі адну з легенд пра Ашмяны, што і вывела іх у лік пераможцаў.

Рэспубліканская акцыя “Жыву ў Беларусі і тым ганаруся” прынесла перамогу вучням СШ №2 яшчэ ў адным конкурсе. У фотаконкурсе “Зямля пад белымі крыламі” выхаванцы Алены Іванаўны Апанэль, удзельніцы фотастудыі “POZITIV” Вікторыя Дваранская і Вікторыя Барысевіч занялі першае і трэцяе месцы спачатку на абласным, а затым і на рэспубліканскім узроўні.

Аліна САНЮК.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *