Падарожжа ў краіну энергазберажэння

Образование

 

Любоў да прыроды і адначасова адказнасць за ўстойлівае выкарыстанне прыродных рэсурсаў трэба выхоўваць з дзяцінства. Энергазберажэння і энергаэфектыўнасці патрабуе сучаснае жыццё, у тым ліку ад навучальных устаноў: і ў плане эканоміі, і ў плане адукацыі вучняў.

Незвычайна прайшла класная гадзіна, на якую была запрошана настаўніца сярэдняй школы № 2 – спецыяліст па навучанні энергаэфектыўнасці і экалагічных пытаннях экалагічнай ініцыятывы “Павышэнне энергаэфектыўнасці і экалагічнай сістэмы вулічнага асвятлення г. Ашмяны” Валянціна Пятроўна Ламака. У рамках экалагічнай ініцыятывы, якая рэалізуецца пры падтрымцы праекта ПРААН “Далучэнне грамадскасці ў экалагічны маніторынг і паляпшэнне кіравання аховы навакольнага асяроддзя на мясцовым узроўні”, Валянціна Пятроўна правяла інтэлектуальную гульню “Энергаэфектыўнасць і экалогія”. Дарэчы, гэты праект фінансуецца Еўрапейскім саюзам і выконваецца праграмай развіцця ААН у партнёрстве з Міністэрствам прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя Рэспублікі Беларусь.

Удзельнікамі майстар-класа сталі вучні 8-х класаў сярэдняй школы № 1 імя М.М. Гружэўскага. Падчас інтэлектуальнай гульні вучні атрымалі шмат карыснай і цікавай інфармацыі пра спажыванне электрычнасці, вады, цяпла, перарасходаванне энергіі пры выкарыстанні электрычных прыбораў. Вучні зразумелі, што неразумнае выкарыстанне энергетычных рэсурсаў можа прывесці да экалагічнай катастрофы. Школьнікі пад кіраўніцтвам Валянціны Пятроўны вывучылі спосабы зніжэння расходу энергіі, даступныя кожнаму чалавеку.

Пасля занятку вучні атрымалі флаеры, у якіх шмат карыснай і цікавай інфармацыі пра экалагічную ініцыятыву, што рэалізуецца ў нашым горадзе.

Такія мерапрыемствы дапамагаюць выхоўваць у маладога пакалення беражлівыя адносіны да матэрыяльных і энергетычных рэсурсаў краіны. Калі сёння нашы вучні будуць руплівымі гаспадарамі свайго дому, то засвоены імі новы вобраз жыцця дапаможа заўтра быць адказнымі за бяспечную будучыню роднай краіны і ўсёй планеты.

Таццяна МАНДРЫК і Алена СВІРСКАЯ, настаўнікі сярэдняй школы № 1 імя М.М. Гружэўскага.



Добавить комментарий

Ваш e-mail не будет опубликован. Обязательные поля помечены *